У сяброўскім коле. Культурны каларыт прадстаўлены на тэматычных пляцоўках у Радуні

21 сентября 24 938

7.jpg
  На беларускай зямлі не прынята дзяліць людзей на сваіх і чужых. І беларусы, і нацыянальныя меншасці жывуць хораша па-суседску, паважаюць адзін аднаго традыцыі, культуру, рэлігію.

На свяце ў Радуні тэматычныя пляцоўкі запрашалі землякоў пазнаёміцца з нацыянальнымі традыцыямі беларусаў, рускіх, украінцаў, цыган, палякаў, літоўцаў, яўрэяў. Гучалі песні, дыміліся духмяныя стравы… На мірнай зямлі пад белымі крыламі ўсе жывуць у згодзе, маюць магчымасць рэалізаваць сябе, захаваць свае звычаі і перадаць дзецям.

Здольныя нашы людзі… Гэта яскрава яны прадэманстравалі ў Горадзе майстроў. Лялькі, абярэгі, драўляныя вырабы… Усе гэта набытае напомніць радунцам і іх гасцям аб сёлетнім фэсце.

5.jpg

— Жыву ў Радуні больш за трыццаць год, за гэты час тут стала сваёй,— падзялілася Валянціна Швед, якая прыйшла на фэст з унучкай Глорыяй з Ліды. — Гэтае свята сапраўды аб’ядноўвае нас. Сустрэнеш былых знаёмых, наладзіш згубленыя сувязі. Лічу, не важна, хто мы па нацыянальнасці, галоўнае — жывём у адным доме — Беларусі, разам працуем, адпачываем, захоўваем свае карані.

6.jpg

8.jpg

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

14.jpg

15.jpg

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*