Традыцыі і сучаснасць. Забалацкія школьнікі інсцэніравалі старабеларускі абрад каляднай варажбы

27 декабря 23 393

изображение_viber_2023-12-22_14-46-35-481.jpg
  У гадавым крузе народных аграрных абрадаў i святкаванняў беларусаў Каляды храналагiчна займалi першае месца. Пасля вячэры вялiкае значэнне надавалася варажбе. Людзi пажылога ўзросту такім чынам меркавалі аб ураджаi, надвор'i, а для моладзі гэта была ўцеха i забава.

изображение_viber_2023-12-22_14-44-57-168.jpg

Напярэдадні каталіцкага Раства ў этнаграфічным музеi «Спадчына» Забалацкай сярэдняй школы iмя Я.Н. Карпянкова адзінаццацікласнікі паспрабавалі аднавіць гэты старажытны абрад. Пад кiраўнiцтвам загадчыка музея Фаіны Войшнiс на некаторы час яны пераўвасобіліся ў жыхароў беларускай вёскі канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Тканыя дываны, вышываныя ручнікі, белы абрус, свечкі… Усё, што неабходна для стварэння тагачаснага каларыту. Дзеянні адбываліся ў сям’і Антося ды Ганны, дзе ёсць дачка Алена. Калі да яе завіталі ў госці дзяўчаты, моладзь распачала варажбу, каб зазірнуць у будучыню. Што толькі не ішло ў ход: дровы, чаравікі, рамяні, калодзежны вочап. Нават прасла плоту абдымалі! І даведаліся-такі, хто ў гэтым годзе будзе ў пары, хто раней выйдзе замуж, які характар будзе ў суджанага, якi лёс напаткае маладых, з якога боку чакаць сватоў. Вызначалi нават iмя будучага мужа. Падчас інсцэніроўкі абраду гучалi прыпеўкi, калядныя песнi “Паехала Каляда”, “Добры вечар добым людзям” і іншыя.

Для школьнікаў згаданне абраду стала добрай магчымасцю больш даведацца аб традыцыях продкаў, дакрануцца да нашай самабытнай культуры.

изображение_viber_2023-12-22_14-45-17-142.jpg

изображение_viber_2023-12-22_14-47-44-669.jpg

Падрыхтавала Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*