Са святам вас, хлебаробы «ГМК-Агра»!

29 августа 26 1

1.jpg
  На ніву сельгаспрадпрыемства “ГМК-Агра” прыйшло добрае свята “Дажынкі”. Як і належыць беларусам, пасля заканчэння годнай хлебаробскай справы аграрыі сабраліся адзінай сям’ёй, каб падвесці вынікі руплівай працы і ўзнагародзіць лепшых хлебаробаў.

Сёлета палеткі гаспадаркі ўрадзілі няблага. Каравай аграрыі атрымалі практычна ў 11 тысяч тон, ураджайнасць — 48,1 цэнтнера з гектара, зазначыў першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ясінскі:

— Гэта добры вынік, аднак, упэўнены, вы можаце яго памножыць. Для гэтага ёсць усё: і рэсурсы, і кадры, і моцнае плячо падтрымкі — ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”. Памнажайце свае здабыткі, і няхай з кожным годам цяжэе ваш каравай.

19.jpg

3.jpg

Трэба сказаць, што земляробы “ГМК-Агра” і вытворцы мясакамбіната даўно сталі адзінай камандай. Як тут гараджанам не раздзяліць радасць “Дажынак” з вяскоўцамі!? Падводзячы рысу працы, дырэктар гродзенскага камбіната Вольга Янушка падкрэсліла, што ад зладжанай і эфектыўнай дзейнасці сельгасарганізацыі залежыць далейшая паспяховая работа перапрацоўчага прадпрыемства. Калі і надалей будуць працаваць на сумесны вынік, усё будзе па плячы і ўсе задумкі здзейсняцца.

— Жатва не была лёгкай: дзесьці не спрыяла надвор’е, а дзесьці падводзіла тэхніка, — была шчырай у слове ў адказ дырэктар УП “ГМК-Агра” Ганна Бандалевіч. — Аднак усе працавалі дружна, як адзін лакаматыў і выйшлі з уборачнай кампаніі годна. Дзякуй за бяссонныя ночы, хворыя спіны, а вашым сем’ям — за падтрымку і разуменне таго, што хлеб патрабуе і часу, і намаганняў.

Галоўным героям жніва падрыхтавалі грашовыя прэміі, кветкі і падарункі. Дыпломы райсельгасхарча і райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі камбайнер і вадзіцель, запісаўшыя на свой лік па дзве тысячы тонн зерня, Іван Юралайць і Алег Ісачанка, іх жа чакалі ўзнагароды ад ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”. Падзяка райсельгасхарча і райкама прафсаюза работнікаў АПК аб’яўлена механізатарам Андрэю Казлоўскаму і Раману Пілецкаму. Адзін за адным выходзілі на сцэну камбайнеры, вадзіцелі, трактарысты-машыністы, аператары зернесушыльных установак і іх памочнікі — каля сарака працаўнікоў узнагародзіла кіраўніцтва гаспадаркі.

З асаблівай цеплынёй аграрыі прымалі ў дар хлеб як сімвал дабрабыту, урадлівасці і долі. Канешне ж, свята ўвянчалі песня і танцы — падарункі ад культработнікаў Воранаўшчыны і радунскай дзятвы. Гэта даўняя завядзёнка ў беларусаў: папрацаваць да сёмага поту, а пасля хораша адпачыць пад гучны гармонік.

5.jpg

4.jpg

18.jpg

20.jpg

21.jpg

22.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

23.jpg

13.jpg

14.jpg

2.jpg

15.jpg

16.jpg

17.jpg

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.

Добавление комментария
CAPTCHA
*