Памяць, якая не можа маўчаць

14 января 25 148

изображение_viber_2025-01-14_14-13-38-368.jpg

“Мы жывём, пакуль помнім. Мы жывыя, пакуль нас помняць…” Менавіта з гэтых слоў пачаўся ўрок Памяці, прысвечаны трагедыі ў вёсцы Ала Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

Навучэнцы 8 і 9 класаў завочна наведалі мемерыяльны комплекс “Ала”, дзе ўбачылі бязлюдную вёску і 12 званоў, якія замоўклі ад болю і жаху. Таксама ўсе праглядзелі фільм пра лёс невялікай беларускай вёсачкі. Вучні даведаліся, што 14 студзеня 1944 года ў гэтай мясцовасці загінула 1758 бязвінных ахвяр нацысцкай аперацыі, сярод якіх было 950 дзяцей. Гэта былі жыхары з дванаццаці населеных пунктаў, што размяшчаліся побач. Людзі прыйшлі жыць у Алу, каб ўратавацца ад фашыстаў. Але, на жаль, за дзень да вызвалення мясцовасці Чырвонай Арміяй усе жыхары загінулі ў агні: фашысты падпалілі хаты з людзьмі, а хто імкнуўся выжыць, таго расстрэльвалі на месцы.

Старшакласнікі са слязамі на вачах слухалі аповед пра трагедыю беларускага народа. Потым яны прыводзілі прыклады асацыяцый да слоў “вайна” і “мір”. Кожны, напэўна, задумаўся аб тым, што нельга забываць трагічнае мінулае свайго народа і заўсёды памятаць, якой вялікай цаной быў заваяваны мір у нашай краіне.

Мінутай маўчання, схіліўшы галовы, усе ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

изображение_viber_2025-01-14_14-13-33-901.jpg

изображение_viber_2025-01-14_14-13-34-899.jpg

Пакуліс Гелена Антонаўна, класны кіраўнік 8 класа,

Камар Лілія Хіпольдаўна, класны кіраўнік 9 класа

ДУА "Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н. Карпянкова".

Добавление комментария
CAPTCHA
*