На заканчэнне змены ў дзевяцідзённым лагеры з кругласутачным знаходжаннем “Навука” да дзяцей наведаліся госці — выкладчыкі і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта

28 июня 24 241

изображение_viber_2024-06-28_17-45-32-078.jpg

На заканчэнне змены ў дзевяцідзённым лагеры з кругласутачным знаходжаннем “Навука” да дзяцей наведаліся госці — выкладчыкі і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта. Згодна з раённым планам мерапрыемстваў рэспубліканскага марафону моладзі студэнцтва іх сустракалі ў Дзень навукі.

15 хлапчукоў і дзяўчынак, удзельнікаў фальклорнага лагера «Канвалія» Канвелішскай школы, і група з 17 студэнтаў факультэта беларускай філалогіі ГрДзУ імя Я. Купалы, з задавальненнем змянілі сваё звыклае месца знаходжання і прыехалі ў аздараўленчы лагер «Рамонак».

изображение_viber_2024-06-28_17-45-40-761.jpg

изображение_viber_2024-06-28_17-45-47-175.jpg

изображение_viber_2024-06-28_17-45-52-496.jpg

Дарэчы, добрай традыцыі філфакаўцаў праходзіць фальклорную практыку ў Канвелішках ужо дзявяты год. Яе нязменнымі куратарамі з'яўляюцца дацэнт кафедры беларускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, лаурэат нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь, член Саюза пісьменнікаў Аліна Сабуць і кандыдат філалагічных навук, дацэнт, член Саюза пісьменнікаў, член Саюза фалькларыстаў Беларусі, літаратуразнаўца і фалькларыст Руслан Казлоўскі. Візіт, як і сама студэнцкая практыка ў раёне, — гэта вынік заключанай ў рамках аб супрацоўніцтве дамовы паміж Воранаўскім райвыканкамам і ГрДзУ імя Янкі Купалы.

Мерапрыемства праходзіла ў творчым тандэме: “Канвалія”, “Навука” і студэнты. Дзеці дэманстравалі свае творчыя замалёўкі ў стылі КВЗ “Пра любімую школу”, выконвалі песні пра Беларусь, вучыліся майстэрству танца “Тэрніца”. Падчас праграмы Аліна Эдмундаўна прэзентавала гледачам сваю новую кнігу ў жанры публіцыстыкі “Наперад ісці чалавеку гуманнаму”. Руслан Канстанцінавіч дэкламаваў вершы ўласнага сачынення. Актыўна ўдзельнічалі школьнікі і ў “Адкрытым дыялогу”, квэст-гульні “Вайны святыя старонкі”.

изображение_viber_2024-06-28_17-46-04-688.jpg

изображение_viber_2024-06-28_17-46-44-951.jpg

изображение_viber_2024-06-28_17-47-24-718.jpg

изображение_viber_2024-06-28_17-47-37-823.jpg

изображение_viber_2024-06-28_17-48-09-827.jpg

изображение_viber_2024-06-28_17-48-43-556.jpg

Сярод студэнтаў адразу заўважыла ўсмешлівую зямлячку з Паляцкішак, сёння студэнтку філфака, Дар'ю Янкелайць. Дзяўчына з задавальненнем падзялілася сваімі ўражаннямі і чаканнямі ад вучобы пасля заканчэння першага года навучання.

— Нягледзячы на тое, што за спінай толькі год вучобы, я ўжо дакладна ведаю — студэнцкае жыццё гэта крута і весела. А жыццё студэнта факультэта беларускай філалогіі — весялей удвайне. Фальклорная практыка на маёй малой радзіме таму пацвярджэнне. Цешыць тое, што ўсе надзеі апраўдаліся. Мая любоў да роднай мовы і жаданне пазнаць яе яшчэ глыбей сталі асноўнымі прынцыпамі пры выбары неабходнай кафедры навучання. Менавіта мовазнаўства я выбрала як фундамент далейшага асваення навуковай працы.

У цікавых даследчых абставінах мы прабудзем да 6 ліпеня, пазней на некалькі дзён вернемся ў Гродна, каб давесці да розуму напрацоўкі і сабраны матэрыял. І дарэчы, гэты перыяд лета для мяне таксама будзе ўнавінку — без трывог, хваляванняў і мітусні.

Кацярына ГАЙЖЭЎСКАЯ.

Фота Алега Бельскага.

Добавление комментария
CAPTCHA
*