Свята першага снапа «Зажынкі» прайшло на місявіцкай зямлі

8.jpg
   З вясёлымі песнямі, духмяным караваем, тэатралізаваным абрадам “Зажынкі” пачалася ўборачная кампанія ў КСУП “Місявічы”. Свята гэтае прыйшло да нас са старадаўніх часоў. Змяняліся стагоддзі, тэхналогіі, тэхніка, а сутнасць і сэнс гэтага скарбу засталіся нязменнымі: клопат пра ўраджай.

3.jpg

Хлебаробам і гасцям свята было паказана тэатралізаванае прадстаўленне, кульмінацыяй якога было ўручэнне “гаспадару поля”— дырэктару КСУП “Місявічы” Бурносу А.А. першага снапа новага ўраджаю. Першы сноп – гэта сімвал жыцця, аснова дабрабыту, паказчык багацця . Па народнаму звычаю першы сноп – «гаспадар» трэба падкінуць угору і загадаць тры жаданні. Гэта зрабіў Андрэй Андрэевіч, які выказаў шчырую падзяку камбайнерам за працу і пажадаў для ўсіх, каб пагода не падводзіла, тэхніка не псавалася і ўсе ўдзельнікі жніва былі здаровымі.

7.jpg

З пажаданнямі здароўя, цудоўнага надвор’я і добрага ўраджаю звярнулася да прысутных старшыня Місявічскага сельскага Савета Федасевіч І.А. Хлебаробам былі ўручаны каштоўныя падарункі і ад Місявіцкага ЦКіД прагучала добрая песня.

Па добрай традыцыі камбайнераў у поле адправіў “гаспадар поля”— дырэктар КСУП “Місявічы” Бурнос А.А. Усе ўпэўнены ў тым, што новы ўраджай будзе добры і першыя тысячнікі будуць іменна тут, як і ў мінулым годзе.

Добавление комментария
CAPTCHA
*