Культработнікі Воранаўшчыны прымаюць удзел у самабытным фестывалі культуры «Скарбы Гродзеншчыны»

07 сентября 24 568

10.jpg
  Сёлета ён праходзіць у абласной сталіцы пад дэвізам "Дакрануцца да спадчыны душой".

Шчыра гродзенцаў і іх гасцей вітае падворак "Воранаўскі гасцінец". Землякі ад усяго сэрца знаёмяць жадаючых з традыцыямі нашых продкаў.

Пяць элементаў гісторыка-культурнай спадчыны: ткацтва, саломапляценне, выцінанка, страва "нацкія дзеруны", свята Тры каралі - сапраўдны гонар Воранаўшчыны. Ім і адведзена пачэснае месца на нашым падворку.

Здаецца, хто ўжо не ведае, як выглядаюць пагародзенскія дываны? Вядомасць у Беларусі яны атрымалі дзякуючы народнаму майстру Станіславе Вікенцьеўне Міхно. Таму арганізавана выстава, дзе можна пазнаёміцца з біяграфіяй умеліцы, яе работамі. Зацікавіліся народным рамяством ткацтва? Тады вам на майстар-клас да яе пераемніцы Анжэлы Ладыш, у руках якой спявае чаўнок.

4.jpg

Інтарэс выклікаюць і іншыя майстар-класы ад варанаўчан. Як звычайная саломка пераўтвараецца ў неверагодныя вырабы, дэманструе ўмеліца з Германішак Наталля Шарыпава. Дарэчы, ля стала майстрыцы размясцілася саламяная выстава воранаўскай рамесніцы Ларысы Самошкінай. Прыемна паназіраць і за спрытнымі рукамі майстра народных промыслаў Галіны Мялько, якая аблюбавала выцінанку. Побач на вачах вырастае гліняны посуд. За ганчарным кругам - рамеснік Німатула Шарыпаў.

Папрацавалі з майстрамі? Самы раз падсілкавацца. Аж дзесяць страў з таркаванай бульбы прыгатавалі нашы гаспадынькі. Несумненна, пачэснае месца на стале - нацкім дзерунам.

5.jpg

Пасля добрага абеду можна і адпачыць. Культработнік Ганна Нядзелька знаёміць, як на больцішскай зямлі колісь адзначалі свята Тры каралі, а затым запрашае пагуляць. Ды не ў сучасныя гульні, а нашых продкаў. Для душы - і песня ў выкананні аматараў творчасці Воранаўшчыны.

Журы высока ацаніла працу нашых землякоў па захаванні і папулярызацыі спадчыны продкаў. Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі "Лепшы падворак традыцыйнай культуры" ўзнагароджаны Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. Дыпломам за самабытнасць і адметнасць выканальніцкага стылю і ў намінацыі "Лепшы дарослы фальклорны калектыў" - аматарскае аб'яднанне "Сустрэча" Нацкага культурна-краязнаўчага цэнтра. Атрымалі землякі і каштоўныя падарункі.

3.jpg

6.jpg

9.jpg

7.jpg

8.jpg

изображение_viber_2024-09-07_18-37-36-383.jpg

1.jpg

2.jpg

изображение_viber_2024-09-07_18-40-21-208.jpg

12.jpg

13.jpg

14.jpg

17.jpg

18.jpg

11.jpg

19.jpg

20.jpg15.jpg

д.jpg

дып.jpg

Добавление комментария
CAPTCHA
*