Хораша дзяцей гадаваць на мірнай вольнай зямлі

03 июля 23 513

1C9A5723.JPG

Святочны настрой у сям’і Валерыя і Анастасіі Дудзевіч з Больцішак. На душы лагодна і шчасліва — падрастаюць трое дзетак, у хаце пануюць лад і згода.

Валерый — апора сям’і, сапраўдны хлебароб. У мінулым годзе з палеткаў гаспадаркі перавёз дзве тысячы тон зерня. Сёлета плануе замахнуцца на тры тысячы.

Пэўна, Анастасію на Воранаўшчыне ведае не адзін чалавек. Культарганізатар мясцовага цэнтра культуры часта трапляла ў поле зроку землякоў падчас шматлікіх святаў.

1C9A5750.JPG

1C9A5714.JPG

Радасць бацькоў — дзеткі. Хату Дудзевічаў упрыгожваюць малюнкі сямігадовай Карыны і карціны з бісеру дзевяцігадовай Ганначкі. Яны ж і першыя матуліны памочніцы, асабліва калі трэба паглядзець за самым малодшым брацікам Сашам.

Мір у душы, мір у сем’ях, мір у краіне!

1C9A5703.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Сяргея ГРЫЧЫКА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*