Сёння на Лідчыне ў пасёлку Дзітва стартавала рэгіанальнае свята Гродзеншчыны «Панямонне — жыватворная крыніца»

изображение_viber_2023-05-27_21-24-12-694.jpg
  Першымі яго ўдзельнікамі сталі Лідскі і Воранаўскі раёны. Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці прадставіў праграму аўтэнтычнага фальклору і тэматычную выставу. Цудоўна выступілі салісты аматарскага аб'яднання «Спадчына» Нацкага культурна-краязнаўчага цэнтра — Марыя Мікелевіч і Уладзіслава Мілюкевіч, Лідзія Харлінская, удзельніца аматарскага аб'яднання «Вечарына» Доцішскага цэнтра культуры, і маладыя пераемнікі — хлапчукі з Радунскага цэнтра нацыянальных культур — Рыгор Талчкоў і Дзяніз Мікянец. Асабліва цёпла віталі гледачы супрацоўнікаў і ўдзельнікаў аматарскай творчасці Пагародзенскага цэнтра культуры і народнай творчасці, якія на суд журы прадставілі абрад сваёй мясцовасці «Вясельная брама».

Цудоўную экспазіцыю прадставіў адзел рамёстваў і народнай творчасці. Прыцягваў увагу майстар-клас па вырабу выцінанак ад Галіны Мялько.

Па заканчэнні адборачнага туру пераможцы змогуць прыняць удзел у галаканцэрце ў жніўні і атрымаюць узнагароды.

изображение_viber_2023-05-27_21-24-13-419.jpg

изображение_viber_2023-05-27_21-24-13-152.jpg

изображение_viber_2023-05-27_21-24-12-935.jpg

изображение_viber_2023-05-27_21-24-13-681.jpg

изображение_viber_2023-05-27_21-24-13-900.jpg

Добавление комментария
CAPTCHA
*