Як на Воранаўшчыне зберагаюць спадчыну (Фота, Дапоўнена.)

Страницы истории 08 сентября 17 1927
IMG_6856

У Жырмунскім цэнтры культуры і вольнага часу адкрылася этнаграфічная экспазіцыя, стылізаваная пад сялянскую хатку.

Тут “прапісалася” больш за дзвесце экспанатаў. З іх дапамогай у невялікім пакоі Цэнтра створаны хатні інтрэр’ер, характэрны для беларускай вёскі. Пабеленыя сцены, бэлькі на столі, печ, ложак, калыска-качалка, куфар, калаўрот, кросны — усе асноўныя атрыбуты на месцы. Сціплы інтэр’ер упрыгожваюць выцінанкі на шыбах, абразы на покуці, вышытыя абрусы і ручнікі, тканыя ходнікі на падлозе. Рэчы работнікі Цэнтра, школьнікі збіралі з навакольных вёсак не адзін год. Многіх гаспадароў, якія іх аддавалі, ужо няма на гэтым свеце. А жорны ўвекавечылі вёску Стукі, з якой прывезены. Там ужо гадоў 10 ніхто не жыве, і ўвогуле яна з цягам часу можа знікнуць як тэрытарыяльная адзінка. Дарагія сэрцу матуліны рэчы — куфар і некалькі дываноў — перадаў для экспазіцыі старшыня сельвыканкама Мечыслаў Швед, абразы ахвяраваў ксёндз Юрый Барташэвіч. Агульнымі намаганнямі жыхары жырмунскага краю стварылі ў аграгарадку куток народнай культуры. Прылады, якімі карысталіся калісьці землякі, будуць захоўвацца тут, як найдаражэйшая спадчына. І расказваць наступным пакаленням аб мясцовых густах, асаблівасцях побыту.
Ва ўрачыстым адкрыцці экспазіцыі “Сцежкамі продкаў” прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага абласнога і Воранаўскага раённага выканаўчых камітэтаў, спецыялісты абласнога метадычнага цэнтра. У холе Цэнтра культуры гасцей сустракалі народнымі напевамі ўдзельніцы фальклорнага гурту “Рэчанька”. Былі арганізаваны майстар-класы рамёстваў, якія “жывуць” на Воранаўшчыне. З Пагародна прыехала Станіслава Міхно з кроснамі і памочніцамі. Майстар з Паляцкішак Яўген Мацяшук хутка завалодаў увагай дзяцей — даспадобы ім прыйшліся самаробныя гліняныя птушкі-свісцёлкі. Была прадстаўлена выстава вырабаў раённага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, а метадыст жырмунскага філіяла Таццяна Ворсік прадэманстравала, як працуюць з глінай дзеці на занятках гуртка.
Вольга ВАРАБ’ЁВА.
Фота аўтара.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

IMG_6809 IMG_6811 IMG_6817 IMG_6819 IMG_6823 IMG_6830 IMG_6835 IMG_6836 IMG_6837 IMG_6842 IMG_6845 IMG_6846 IMG_6847 IMG_6848 IMG_6850 IMG_6859 IMG_6873 IMG_6880 IMG_6886 IMG_6890 IMG_6894 IMG_6898 IMG_6902 IMG_6903

Стоит почитать: 

Планета задора и креатива

Добавление комментария
CAPTCHA
*