На абласным фестывалі “Скарбы Гродзеншчыны” воранаўскія культработнікі рэканструявалі вясельны абрад 1969 года

изображение_viber_2026-06-07_20-30-02-129.jpg
Сёння на Аўгустоўскім канале звінела мілагучная родная мова і ажыла гісторыя. Госці фэсту акурат траплялі на сапраўднае вясковае вяселле. Сямнаццаць рэканструяваных яго абрадавых этапаў захаплялі аўтэнтычнасцю і неверагодным каларытам. Цудоўны баль зладзілі і варанаўчане па ўспамінах Яніны Іосіфаўны Швакель з Пераганцаў. Жанчына прыгадала, як бласлаўлялі яе стрыечную сястру і жаніха да шлюбу ў хаце маладой. 

У даўніну акуналі і вясельныя строі. Воранаўскія культработнікі прадэманстравалі, як выглядалі касцюм жаніха і сукенка нявесты ў Паляцкішках і Больцішках у 1969-1972 гадах.
изображение_viber_2026-06-07_20-30-02-187.jpg

изображение_viber_2026-06-07_21-10-07-023.jpg
изображение_viber_2026-06-07_21-10-07-620.jpg
І канешне ж, якое вяселле без караваю — сімвалу шчасця, дабрабыту і багацця!? Ох, і ўдаўся ён у землякоў — з румянай скарынкай, духмяны, бо спечаны па бабуліным рэцэпце — тым, што вядомы ў Канвелішках. 

А яшчэ на фестывалі варанаўчане гасцінна частавалі ўсіх нацкімі дзерунамі. Гаспадынькі выпякалі іх на бочцы на вялізнай патэльні і дзяліліся сакрэтам прыгатавання — хай ведае дзятва страву нашых продкаў. Пачэснае месца на вясельным стале заняў і торт з лебедзеў і ружаў. Яго гатуюць з цукру і вады ў нашай мясцовасці з 1910 года. Выпекла яго Алена Самускевіч з Воранава, у сям’і якой з пакалення ў пакаленне перадаецца сакрэтны рэцэпт.
Паўсюль на фестывалі лілася беларуская песня, хвалявала, сагравала сэрцы. Са сваёй творчасцю пазнаёміў гасцей свята і фальклорны аўтэнтычны калектыў “Крыніца” Доцішскага цэнтра культуры і вольнага часу.
Фестываль парадаваў землякоў добрымі словамі, дыпломам пераможцы ў намінацыі “Лепшы падворак традыцыйнай культуры” і каштоўным падарункам.

изображение_viber_2026-06-07_21-14-55-224.jpg
Screenshot_15.png
изображение_viber_2026-06-07_21-17-27-635.jpg
изображение_viber_2026-06-08_15-06-48-758.jpg
Добавление комментария
CAPTCHA
*