Інтэлектуальны адпачынак. На другі дзень ХІV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне воранаўскія бібліятэкары адчынілі бібліябар
Работнікі Воранаўскай раённай бібліятэкі ўдзельнічаюць у абласным фестывалі кнігі «Гарадзенскі ЛітФэст», што праходзіць у рамках фэсту. На пляцоўцы Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага землякі размясцілі бібліябар, у "меню" якога, канешне ж, кнігі як беларускіх, так і замежных аўтараў.
Акрамя таго, што госці фестывалю адпачываюць за кнігай, яны яшчэ і іграюць у літаратурныя віктарыны, адгадваюць творы.