Гастрафэст. Чым здзіўлялі варанаўчане гасцей у трэці дзень XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур?
Трэці дзень фестывалю па традыцыі сабраў гродзенцаў і іх гасцей у маляўнічым месцы - на Аўгустоўскім канале, які сёлета адзначыць 200 гадоў. Якіх толькі забаў тут няма?! Праходзіць і гастрафэст страў беларускай кухні.
Прывячаюць ды частуюць землякоў і культработнікі Воранаўшчыны. Паляндвіца, бліны з мачанкай, цыпяліны, квашаная капуста з жабэркамі, яечня са шкваркамі, канешне ж, знакамітыя нацкія дзеруны... Багаты і смачны стол накрылі варанаўчане. І ўсё па-хатняму, вясковаму, як колісь у бабулі. Частуйцеся, на здароўе, госцейкі свята, духмянымі стравамі з гасціннага воранаўскага краю!