НОВЫ КНІЖНЫ ДЗЕНЬ ШЧУЧЫНА



Сёння ў Шчучыне адчынілася кнігарня “Несцерка” ААТ “Белкніга”- цудоўны падарунак жыхарам горада да Свята беларускага пісьменства.
- Кніга – адно з самых трывалых звенняў, што злучае мінулае і сучаснае,  - адзначыла на адкрыцці важнага сацыяльнага аб’екта міністр інфармацыі Лілія Ананіч. - Штогод у дзяржаве выдаецца каля 11 тысяч кніг накладам больш за 30 мільёнаў экземпляраў. І шучынцы цяпер маюць больш шырокую  магчымасць далучыцца да гэтага скарбу.

Новая крама гандлёвай плошчай 50 квадратных метраў, адчыненая ў гандлёвым Доме, абсталявана па апошняму слову. На паліцах – кнігі на любы густ, пачынаючы ад школьных падручнікаў і заканчваючы класічнай літаратурай. Шырока прадстаўлены прадукцыя айчынных аўтараў і выдавецтваў, навукова-папулярная і мастацкая літаратура, навінкі кнігавыдання. Вялікі выбар кніжак для самых маленькіх. Прыемныя “разынкі” кнігарні – спецыяльны кніжны інфакіёск і кавамашына. У рамонт і абсталяванне гэтага аб’екта ўкладзена 500 мільёнаў рублёў.

- Мы насыцілі нашу кнігарню літаратурнымі навінкамі, - адзначыў на прэзентацыі магазіна Аляксандр Вашкевіч, генеральны дырэктар ААТ “Белкніга”. – Увазе шчучынцаў прадстаўлены каля пяці тысяч экземпляраў кніг, больш за дзевяноста працэнтаў якіх –беларускіх выдавецтваў.

- Любіце кнігі, дарыце кнігі, купляйце кнігі, - заклікаў уісіх старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Ложэчнік. – Гэта выдатная інвестыцыя ў будучыню.

Дарэчы, Лілія Ананіч стала першым пакупніком новага магазіна: набыла магніцік з выявай адноўленага палаца  Друцкіх-Любецкіх і карту Шчучыншчыны. Пакідаючы ўтульную кнігарню, яна пажадала, каб там заўжды было… цесна і каб цяга да чытання ў жыхароў райцэнтра расла.

Міністр наведала таксама яшчэ адзін аб’ект, звязаны з кнігай і друкарствам, - гандлёвы павільён“Белсаюздруку”, які нядаўна з’явіўся ў райцэнтры і была задаволена тым, што беларуская кніга становіцца гаспадыняй у невялічкіх гарадках. Яна пераканана, што кнігарні павінны існаваць у кожным горадзе краіны, бо кніга – скаладючая частка нашай духоўнасці.



http://grodnonews.by/ru/0/23471/news

Добавление комментария
CAPTCHA
*