З пастырскай місіяй у Расію

Духовность 31 августа 18 2868
39020318_2294011770830029_854319482514964480_n

Два святары-палатыніны Ян Высоцкі і Сяргей Більдзіс з воранаўскай парафіі распачалі сваё душпастырскае служэнне ў  Чалябінску і Навасібірску.

Яны першыя палатыны, якія накіраваны на пастаянную працу ў азіяцкую частку Расіі.

У санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Воранаве адбылася святая імша, падчас якой ксяндзы і сёстры, а таксама парафіяне выказалі словы падзякі ксяндзам Яну і Сяргею і пажадалі поспехаў у новай працы, каб Евангелле, якое яны будуць прапаведваць на расійскай зямлі, прынясло шчодры плён.

вороново2_result

У гэты дзень місіянеры атрымалі рэліквіі св. Вінцэнта Палотыя, заснавальніка ордэна, і бл. Альжбеты Санны, місіянерскія крыжы і бласлаўленне.

Наталля ІВУЦЬ.
Добавление комментария
CAPTCHA
*