Навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” пройдзе праз Воранаўскі раён

Духовность 25 августа 17 1842
s000253_757182

Традыцыйна напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства па гарадах і вёсках Беларусі крочыць  культурна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. Сёлета яе шлях пройдзе і праз Воранаўскі раён.

30-31 жніўня Воранаў-шчына будзе сустракаць яе ўдзельнікаў, якія прывязуць з сабой Непагасную лампаду з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. Адбудуцца ўрачыстыя сустрэчы экспедыцыі. Затым хрэсным ходам усе прысутныя пройдуць да праваслаўных храмаў у гарадскіх пасёлках Радунь і Воранава. Будуць асвечаны помнікі славы і мужнасці нашага народа, каля магільных пахаванняў загінуўшых воінаў і партызан, ахвяр фашызму адслужацца памінальныя ліціі.

Па традыцыі ў кожным населеным пункце, дзе бывае экспедыцыя, каля храмаў будуць пасаджаны Сады Малітвы, пад кожнае дрэўца якіх будзе падсыпана асвечаная зямля з папярэдніх экспедыцый. У сваю чаргу, радунская і воранаўская землі таксама будуць перададзены для закладкі Саду Малітвы ў Полацку як сімвал далучэння да свята беларускага пісьменства ўсіх гарадоў і пасёлкаў, праз якія прайшоў маршрут экспедыцыі.

У складзе навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” — вядомыя беларускія навукоўцы, дзеячы літаратуры і мастацтва, святары, грамадскія дзеячы. Яны маюць намер правесці сустрэчы ў школах, бальніцах і іншых установах, каб данесці да людзей веды пра духоўныя, культурныя і гістарычныя каштоўнасці нашай краіны.

Запрашаем жыхароў раёна актыўна далучыцца да знамянальнай падзеі!

План правядзення 30-31 жніўня на Воранаўшчыне

XXIV Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі

“Дарога да святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга





















































30 жніўня
16.00 -

16.15
г.п. Радунь, урачыстая сустрэча ўдзельнікаў XXIV Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга (на ўездзе ў г.п. Радунь каля праваслаўнага і каталіцкага крыжоў)  
16.15- 17.15 Хрэсны ход да храма Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай;

ліція ля брацкіх могілаў, загінуўшых у ваенныя і пасляваенныя гады, ускладванне кветкаў (сквер г.п. Радунь)
17.15-18.00 малебен ля царквы, перадача Благадатнага Агню на свечкі прыхаджан, пасадка Сада Малітвы  
16.15-18.50 духоўна-творчыя сустрэчы ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай сферы   
19.30- 19.45 г.п. Воранава, урачыстая сустрэча ўдзельнікаў навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” (на ўездзе ў г.п. Воранава каля праваслаўнага і каталіцкага крыжоў)
19.45-

20.30
Хрэсны ход да храма Святога благачыннага вялікага князя Аляксандра Неўскага; 

ліція за загінуўшых мірных грамадзян ля магалы ахвяр фашызму, ускладванне кветак;

ліція за загінуўшых ля помніка загінуўшым воінам і партызанам, ускладванне кветак
20.30-21.15 малебен ля царквы, перадача Благадатнага Агню на свечкі прыхаджан, пасадка Сада Малітвы  
19.30-

21.00
духоўна-творчыя сустрэчы ў г.п. Воранава     
20.30-22.00 творчы вечарсумеснае выступленне ўдзельнікаў экспедыцыі і мясцовых выканаўцаў (летняя эстрада ў гарадскім парку) 
31 жніўня
08.30-10.00 навукова-асветніцкая канферэнцыя “Дарога да святыняў: Воранаўскі раён” (актавы зал Воранаўскай сярэдняй школы)
09.00-10.00 духоўна-творчыя сустрэчы ва ўстановах адукацыі

 

 
Добавление комментария
CAPTCHA
*