“Вялікая місія Дня пісьменства – аб’ядноўваць усіх беларусаў свету”. Свята кнігі і беларускага слова ўрачыста адкрылі ў Слоніме

“Вялікая місія Дня пісьменства – аб’ядноўваць усіх беларусаў свету”. Свята кнігі і беларускага слова ўрачыста адкрылі ў Слоніме

Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства пачалося з прыгожага шэсця, якое ўзначалілі харугві з назвамі папярэдніх сталіц свята. Сярод іх – і гарады Гродзеншчыны: Мір, Навагрудак, Смаргонь і Шчучын. І, канешне, Слонім, які мае гонар прымаць вялікае рэспубліканскае свята беларускага слова і кнігі сёлета.

0W1A0487-01-09-19-02-31.JPG0W1A0500-01-09-19-02-31.JPG

Віталі шэсце ля галоўнай сцэнічнай пляцоўкі каля Цэнтра культуры і адпачынку. У імправізаванай зале пад адкрытым небам – ганаровыя госці свята: прадстаўнікі кіраўніцтва краіны, дыпмісій, пісьменнікі з Беларусі і замежжа, ганаровыя грамадзяне Слоніма, а таксама шматлікія жыхары і госці слонімскай зямлі.

0W1A0519-01-09-19-02-31.JPG

Прывітальны адрас Кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі гасцям і ўдзельнікам свята зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч. “Святочную эстафету сёлета гасцінна прымае Слонім, адзін са старажытнейшых гарадоў, які за сваё шматвекавое існаванне неаднойчы гераічна пераадольваў суровыя выпрабаванні. Ён захаваў гістарычныя карані і зараз гарманічна спалучае ў абліччы мінулае і сучаснасць. Вялікая місія Дня пісьменства – аб’ядноўваць усіх беларусаў свету, перадаваць новым пакаленням літаратурныя і мастацкія скарбы нашага народу, любоў да матчынай мовы, выхоўваць беражлівыя адносіны да помнікаў даўніны, садзейнічаць умацаванню пачуццяў гонару за радзіму. Гэтае ўрачыстае свята займае пачэсную пазіцыю сярод важнейшых падзей культурнага жыцця краіны і з’яўляецца добрай нагодай яшчэ раз звярнуцца да спрадвечных нацыянальных традыцый і асэнсаваць іх месца ў цяперашнім часе”, – гаворыцца ў прывітальным адрасе.

0W1A0557-01-09-19-02-31.JPG20190901125718_IMG_5214.JPGFullSizeRender-01-09-19-02-31-4.jpg

Гасцей таксама віталі гаспадары свята – старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў і Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч. І зноў падкрэслілі: Слонім сваёй гісторыяй заслужыў права быць сталіцай Дня беларускага пісьменства.
FullSizeRender-01-09-19-02-31-1.jpg

– Слонімская зямля – гэта край моцных культурных традыцый, якія сваімі каранямі ідуць далёка ў мінуўшчыну. Са Слонімам звязана імя выбітнага палітычнага дзеяча Льва Сапегі. Статут Вялікага Княства Літоўскага, да распрацоўкі якога прыклаў руку канцлер краіны і слонімскі стараста, лёг у аснову канстытуцый многіх дзяржаў. Мы ганарымся, што напісаны ён быў па-беларуску, – адзначыў Уладзімір Краўцоў. – Прынёманскі край зрабіў вялікі ўнёсак у справу кнігавыдання. Рукапісныя кнігі – Лаўрышаўскае і Жухавіцкае Евангеллі – былі створаны на гэтай зямлі яшчэ ў XIV стагоддзі. Спрыялі развіццю адукацыі друкарні, якія з пачатку XVIII стагоддзя дзейнічалі ў Слоніме, Любчы, Гродне, Мураванай Ашмянцы і іншых месцах. Вялікія кнігазборы мелі беларускія магнаты – Радзівілы, Тышкевічы, Храптовічы, палацы і маёнткі якіх стаялі у Прынёманні.

0W1A0624-01-09-19-02-31.JPG0W1A0616-01-09-19-02-31.JPG


Лёс многіх вядомых пісьменнікаў звязаны з Гродзеншчынай. Да прыкладу, тут нарадзіўся адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч. Жыла Алаіза Пашкевіч, больш вядомая як Цётка, якая адна з першых пачала выдаваць падручнікі па беларускай мове.

0W1A0632-01-09-19-02-37.JPG

Багата наша зямля талентамі і сёння. Намаганнямі сучасных пісьменнікаў, выдаўцоў і паліграфістаў, журналістаў, бібліятэкараў робіцца вялікая справа – ствараецца сучасная культура новай незалежнай Беларусі. На Гродзеншчыне выходзіць ў свет больш за паўсотні газет і часопісаў; сотні мастацкіх і навуковых кніг, вучэбных дапаможнікаў выдаюць штогод друкарні вобласці. Юбілейны для вобласці год – яе 75-годдзе – таксама адзначаны выхадам у свет шэрагу кніг, якія адлюстроўваюць яе гісторыю і сучаснасць.

0W1A0762-01-09-19-02-31.JPG

– Абласны выканаўчы камітэт заўсёды падтрымліваў і будзе падтрымліваць лепшыя ідэі і творчыя намаганні, якія накіраваны на адраджэнне і развіццё традыцый, нашай духоўнай спадчыны, мастацтва, – адзначыў Уладзімір Краўцоў. – Упэўнены, што і надалей друкаванае слова будзе вучыць дабрыні, узаемаразуменню, падтрымліваць агульначалавечыя каштоўнасці, заклікаць людзей да дабра і справядлівасці.

0W1A0823-01-09-19-02-37.JPG


Пра выбітных асоб Слонімскай зямлі і Гродзеншчыны таксама распавяла гасцям театралізаваная дзея “Зямля пад белымі крыламі”, што прадставілі на галоўнай сцэне свята. Розныя эпохі і розных асоб аб’ядналі разважанні нашых сучаснікаў, моладзі, якая шукае адказ на пытанне, ці можна стаць сусветна вядомым, калі ты нарадзіўся і жывеш у невялікім мястэчку, такім як Слонім. Адказ шукалі ў мінулым, самых розных эпохах слонімскай гісторыі. Былі тут і згадкі пра з’яўленне абраза Маці Божай Жыровіцкай, легенду пра візіт у гэтыя мясціны вялікага князя Вітаўта.

0W1A0765-01-09-19-02-31.JPG

Адным з цэнтральных эпізодаў стала гісторыя пра выданне Статута ВКЛ. І, што асабліва падкрэслілі падчас дзеі, галоўны дзяржаўны дакумент быў выдадзены на роднай беларускай мове: “Каб яго разумелі ўсе людзі”, – з глыбінь вякоў патлумачыў Леў Сапега.

Яшчэ адна старонка слонімскай гісторыі звязана з імем Міхаіла Казіміра Агінскага. Прынамсі, менавіта ён пабудаваў у горадзе тэатр. Яго трупа была вядома далёка за мяжой. А сцэна магла б уразіць і сённяшніх гледачоў: яна залівалася вадой і па ёй плавалі лодкі. Гучаў на адкрыцці і вядомы паланэз “Развітанне з радзімай” – як згадка яшчэ пра аднаго выбітнага дзеяча культуры, чый лёс звязаны з Гродзеншчынай – пляменніка Міхаіла Казіміра Агінскага – кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, музей-сядзіба якога знаходзіцца на Смаргоншчыне, сталіцы Дня беларускага пісьменства- 2009 года.

FullSizeRender-01-09-19-02-31-3.jpg

Далей – новы эпізод, літаратурны, паводле “Сотнікава” Васіля Быкава. Ён нагадвае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, што адбываліся тут, на Слонімшчыне. І, нарэшце, наш сучаснік, пісьменнік Алег Лойка, з кранёнымі словамі-прызнаннямі ў любові роднай Слонімшчыне: “Я вырас, захапляючыся тут высокім небам, Шчары ціхім сонцам… І сэрцам палюбіў я гэты кут, цябе, мой старадаўні Слонім”.

FullSizeRender-01-09-19-02-31-12.jpg0W1A0845-01-09-19-02-37.JPG

Гучалі падчас адкрыцця беларускія музыка і песні ў выкананні гурта “Літы талер”, “Беларусы”, Пятра Елфімава, групы “Чысты голас”, якая выступіла ў суправаджэнні аднаго з лепшых калектываў Прынёмання – ансамбля “Гарадзенскія карункі”. Выступілі і іншыя калектывы.

FullSizeRender-01-09-19-02-31-19.jpg

– Наша мова як музыка, і спяваць на ёй лёгка, бо спяваеш сэрцам, – упэўніла гледачоў салістка абласной філармоніі Аліна Чыжык і іншыя артысты.

FullSizeRender-01-09-19-02-31-21.jpgFullSizeRender-01-09-19-02-31-14.jpgFullSizeRender-01-09-19-02-31-17.jpgFullSizeRender-01-09-19-02-31-20.jpg

Не абышлося падчас адкрыцця без каштоўных падарункаў. Адзін з іх Гродзеншчыне зрабіў пісьменнік і мецэнат Валерый Казакоў. Ён перадаў Гродзеншчыне рарытэтны асобнік Статута 1588 года, які пабачыў свет у 1916-м.






Добавление комментария
CAPTCHA
*