У сяброўстве з польскай мовай

Наши конкурсы 04 марта 18 2391
DSCN4183

Веды лішнімі не бываюць. Асабліва калі гэта датычыць замежных моў. Свабоднае валоданне той жа англійскай, несумненна, дапаможа ў падарожжы па краінах свету, хутка наладзіць стасункі з іншаземцамі. Канешне ж, няблага вывучыць і мову бліжэйшых суседзяў, з якімі часцей выпадае магчымасць сутыкацца. На Воранаўшчыне ў дзевяці школах і цэнтры творчасці дзяцей і моладзі без малога дзвесце вучняў на занятках аб’яднанняў па інтарэсах і на факультатыўных занятках спасцігаюць польскую мову. Наколькі ім гэта ўдаецца, паказаў конкурс “Mistrz ortografii», што прайшоў у Воранаве 3 сакавіка.

DSCN4161 DSCN4162

Выпрабаваць свае веды адважыліся ўсяго дванаццаць вучняў з Беняконскай, Воранаўскай, Доцішскай, Радунскай сярэдніх школ і Забалацкага навучальна-педагагічнага комплексу. Іх чакалі дыктант і тэставыя заданні. Школьнікі паказалі высокі ўзровень ведаў. Ніхто не вярнуўся дадому без падарунка ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

DSCN4168 DSCN4173

Лідарамі ў конкурсе польскай арфаграфіі ў сваіх узроставых групах сталі пяць вучняў. Самая малодшая з іх — чатырохкласніца Воранаўскай школы Аліна Даўгілевіч.  Нягледзячы на гэта, усе  заданні ёй былі па сілу. Першы блін не стаў комам для дзесяцікласніцы Радунскай школы Любові Палубенкі. А іспыт яна ўспрымае як новы цікавы вопыт. Паступіць у медыцынскі вуз суседняй краіны марыць шасцікласніца Доцішскай школы Віялета Русялевіч. Яна вывучае польскую мову ўжо чатыры гады. Па словах дзесяцікласніка Доцішскай школы Іллі Крысянеля, яму лёгка даецца вывучэнне польскай мовы. У мінулым годзе на абласным этапе конкурсу ён заняў трэцяе месца. А дзевяцікласніцы Аляксандры Пышынскай з Забалаці крыху менш пашанцавала — яна была чацвёртай. 24 сакавіка ў Гродне Аляксандра паспрабуе ўзяць рэванш за мінулы год. На абласны этап конкурсу польскай арфаграфіі таксама паедуць Віялета і Ілля. Поспехаў вам, нашы юныя землякі!

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.
Комментарии
с
это не мы имеем литовскую школу, а школа имеет себя у нас.
Свет
Имея в районе 83% поляков, имеем литовскую школу и не имеем польской.
Добавление комментария
CAPTCHA
*