Натхнёныя класiкаў радкамi

Наши конкурсы 10 октября 17 2022
DSCN2553

У мінулую пятніцу ў Канвелішскім навучальна-педагагічным комплексе вязку з вершаў Якуба Коласа і Янкі Купалы аматарам паэтычнага слова падаравалі школьнікі Воранаўшчыны. Узнёсла і кранальна гучалі песні, пакладзеныя на словы творцаў, у выкананні вучняў НПК і настаўніка Валерыя Зянонавіча Адамчыка.

У сямнаццаты раз творчых і таленавітых хлапцоў і дзяўчат вітаў конкурс чытачоў  “Рух душы”, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння двух волатаў беларускай літаратуры. Многія з вучняў ужо паспелі заявіць аб сабе як аб выдатных дэкламатарах. Аднак у гэты дзень хваляваліся ўсе: і хто дагэтуль неаднаразова выходзіў на сцэну, і хто ўпершыню выпрабоўваў свае дэкламатарскія здольнасці. Бо выступаць даводзілася перад гасцямі-літаратарамі, членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі — намеснікам старшыні абласнога аддзялення пісьменніцкай арганізацыі Дзмітрыем Радзівончыкам, кандыдатамі філалагічных навук, дацэнтамі кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы Алінай Эдмундаўнай Сабуць і Русланам Канстанцінавічам Казлоўскім.

Справіўшыся з эмоцыямі, канкурсанты выразна, пранікнёна і ад душы чыталі коласаўскія і купалаўскія творы. Нібы на яве, слухачы ўяўлялі, як гаманіла-спявала Сымонава скрыпка, дзядзька Антось гатаваў клёцкі з бярозавым сокам, цешча да зяця ў госці хадзіла, паляцела да сонца Алеся… У вачах прысутных ззялі іскрынкі смеху, калі гучалі байкі Якуба Коласа. Лёгкі ж сум навявалі радкі пра восень… Лепш за ўсіх данесці гледачам аўтарскую пазіцыю, перадаць сэнс, укладзены ў вершы класікамі літаратуры, удалося Юстыне Огар, Данілу Трахімчыку і Анастасіі Барэйшы з Канвелішскага НПК, Валерыі Тжэцяк, Аляксандру Струкялю і Андрэю Запасніку з Нацкага, Наталлі Ваганавай і Эвеліне Лялько з Воранаўскай школы, Леаніду Ненартовічу і Мікалаю Сянюце з Пагародзенскай, Івану Новіку і Даніілу Талайкоўскаму з Радунскай, Віялеце Русялевіч з Доцішскай і Віялеце Шчарбачэні з Беняконскай школы.

Выступоўцы парадавалі журы не толькі цудоўным дэкламаваннем вершаў, але і ўласнымі творамі, прысвечанымі пісьменнікам-юбілярам. У кожнага пачынаючага паэта — свае адметныя Купала і Колас. Адчувалася, што разам з імі юныя чытачы ідуць па жыцці і ў іх творах чэрпаюць сваё натхненне. “Проба пяра” стала ўдалай для Анжалікі Бараноўскай, Аляксандра Савуля і Паліны Станкевіч з Канвелішкаў, Дзіяны Дудо і Аляксандры Крысянель з Доцішскаў, Ангеліны Жэгждрынь і Аляксандра Івашкевіча з Радуні, а таксама Ульяны Роўбуць з Тракеляў. А падарункі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі, падрыхтаваныя Дз.М. Радзівончыкам, атрымалі Анжаліка, Аляксандра і Ангеліна.

Да шэрагу віншаванняў далучылася і рэдакцыя “Воранаўскай газеты”. Па выніках аб’яўленага ёю сёлетам конкурсу “Мой першы верш”, што быў прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, былі ўручаны сувеніры Юстыне Огар за першае месца, Лінасу Мацюлевічу з Пелясы — за другое і Даніілу Савелю з Доцішкаў — за трэцяе.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.

DSCN2559 DSCN2560 DSCN2569 DSCN2586 DSCN2617 DSCN2665 DSCN2692 DSCN2694 DSCN2698 DSCN2700 DSCN2701 DSCN2707 DSCN2712 DSCN2713 DSCN2715 DSCN2716 DSCN2717 DSCN2718 DSCN2719 DSCN2720 DSCN2721 DSCN2722 DSCN2723 DSCN2724 DSCN2726 DSCN2727 DSCN2728 DSCN2729 DSCN2731 DSCN2732 DSCN2737

Стоит почитать:


З любоўю да Максіма


Гумар — Крапівы, інтэрпрэтацыя — вучнёўская


На хвалях паэзii

Добавление комментария
CAPTCHA
*