Рэдакцыя “Воранаўскай газеты” аб’яўляе творчы конкурс

Наши конкурсы 18 апреля 17 1882
a56eb042fdfaf9c9cc8aa8097204f2c0

“Мой першы верш”


Пад такой назвай рэдакцыя “Воранаўскай газеты” аб’яўляе творчы конкурс на лепшы аўтарскі верш, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння цікавасці да беларускага кнігадруку. Яго тэматыка неабмежаваная.

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць дзеці і моладзь Воранаўшчыны. Заяўкі і творчыя работы прымаюцца ў рэдакцыі раённай газеты па адрасе: г.п. Воранава, вул. Савецкая, 44, ці на e-mail: voronovo77@yandex.by, да 30 мая ўключна. Кожны з удзельнікаў можа прадставіць не больш, чым два творы на беларускай ці рускай мовах. Работы павінны мець назву, вітаецца арыгінальнасць і навізна падачы матэрыялаў.

Па выніках конкурсу журы на чале са старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Людмілай Кебіч вызначыць пераможцу і двух прызёраў. Яны будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад арганізатараў конкурсу да Дня пісьменства.

Чакаем вашых лістоў!
Добавление комментария
CAPTCHA
*