Дзень польскай культуры ў Воранаве

Наши конкурсы 21 июня 11 1907
Здаўна адзінай дружнай сям’ёй у нашай краіне жывуць людзі розных нацыянальнасцей. Ствараючы ўсе разам напаўторнае беларускае культурнае суквецце, яны ў той жа час маюць вялікую магчымасць зберагаць, адраджаць і ўзбагачаць сваю нацыянальную культуру, традыцыі, мову сваіх бацькоў. Яскравым сведчаннем гэтага і стаў Дзень польскай культуры ў Воранаве ў мінулую суботу. Сабраўшыхся ў раённым Доме культуры жыхароў райцэнтра шчыра віталі старшыня грамадскага аб’яднання  “Саюз палякаў на Беларусі”  Станіслаў Сямашка, намеснік старшыні Воранаўскага  раённага выканаўчага камітэта Мечыслаў Уляшка, галоўны спецыяліст аддзела па справах  рэлігій і нацыянальнасцей Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ганна Марэцкая і старшыня раённага аддзела грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” Ганна Русак.
А потым прыгожа, шляхетна  і годна  прадставілі польскія  песні і танцы харавыя калектывы “Сібірак”  і “Меморыя”,  салісты Зянон Бянько, Тамара Чарнова, Гелена Варапай, Станіслаў Круль і харэаграфічны ансамбль “Крэсовы забавы” з Ліды, спявачка Марына Бязмен з Гродна. У чарговы раз парадавалі артысты нашага воранаўскага краю: ансамблі “Каляровыя сны” і “Зараніца”,  інструментальна-вакальнае трыа, а таксама Вольга Юхневіч (таленавітая спявачка і дэкламатар) з Канвелішкаў, юная спявачка Ала Наймовіч, аматар мастацкага чытання Івона Федаровіч.
Усім названым і неназваным артыстам, тым, хто падарыў гэтае прыгожае свята, вялікі дзякуй, з нецярпеннем будзем чакаць новых сустрэч!
Вікенцій Яковіч.
На здымках: фрагменты са Дня польскай культуры.
Фота Сяргея Грычыка.









Добавление комментария
CAPTCHA
*