У Воранаўскім раёне ідзе сяўба
Дзень 30 сакавіка напачатку выдаўся пахмурным і дажджлівым. Але гэта не памяшала меха-нізатару саўгаса “Воранаўскі” Валяр’яну Ста-ніслававічу Гудзіновічу быць ужо а сёмай раніцы на сваім МТЗ на полі каля аграгарадка Вараноўка, каб прадоўжыць распачатую напярэдадні сяўбу. І настрой на адну з найважнейшых веснавых работ як у механізатара, так і ў начальніка ўчастка Аляксандра Стасевіча самы што ні на ёсць дзелавіта-радасны: сеяць пад дождж — добрая прыкмета.
— Высяваем пшаніцу яравую “сабіна” беларускай селекцыі першай рэпрадукцыі, — патлумачыў Аляксандр Аляксандравіч. — Поле, як бачыце, непасрэдна перад сяўбой выраўноўваецца дыскапакам з адначасовым рыхленнем глебы. Сёння яшчэ рана гаварыць аб тэрмі-нах завяршэння пасяўной, усё будзе залежыць ад стану тэхнікі і наянаўсці паліва, але будзем старацца адсеяцца як мага хутчэй. На нашым участку трэба пасеяць 200 гектараў пшаніцы і столькі ж ячменю, каля 100 гектарараў аўса, не кажучы ўжо пра больш познія яравыя культуры.
Між тым першыя засеўкі правялі на гэтым тыдні ўсе сельгасгаспадаркі. І па стану на ўчарашнюю раніцу ў цэлым па раёну было пасеяна 959 гектараў (6,9%) ранніх яравых зерневых.
Вікенцій ЯКОВІЧ.
На здымку: шчаслівай пасяўной вам, шаноўныя В. Гудзіновіч і А. Стасевіч.
Фота Алега БЕЛЬСКАГА.