Ад саджанцаў, дароў леса да пажарнай тэхнікі. Што прэзентавалі на “Дажынках-2026” лясныя гаспадаркі Прынёмання?

Разбягаліся вочы на “лясной” пляцоўцы. Чаго тут толькі не было! Адных саджанцаў прывезлі больш за 15 разнавіднасцей.
Лідскі лесгас, у склад якога ўваходзяць лясніцтва Воранаўшчыны, прадставіў лакацыю “Адукацыя і кар’ера”, а таксама пажарную тэхніку.
У інтэрактыве прыняў удзел ляснічы Беняконскага лясніцтва Юрый Гарбар.






