«Чытаем па-беларуску з velcom» (+Видео)

Знай наших! 09 января 18 1884
 

Бутя

Падведзены вынікі першага этапу рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» для вучняў 7 і 8 класаў. На працягу двух з паловай месяцаў яго ўдзельнікі запісвалі відэа, на якіх чыталі творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2 048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Удзельнікі з Гродна і Гродзенскай вобласці заявілі на конкурс 304 відэа. 30 з іх сталі пераможцамі першага этапу, адзін з фіналістаў — вучаніца 8 класа Воранаўскай школы Дар’я Буця (на здымку).

">Screenshot_2

 

Прыём работ на конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom», які праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, завяршыўся 20 снежня. Затым адбылося пасяджэнне журы. Яно вызначыла па 30 лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія выступяць у другім этапе конкурсу. У склад журы ўвайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі, пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэткі Кацярына Массэ і Маргарыта Латышкевіч.

8NB_4841_preview

8NB_4895_preview

8NB_4900_preview

 
«Гэта цуд! Я ўражаны тым, як дзеці чытаюць класікаў беларускай літаратуры. Як яны разумеюць гэтыя творы і прапускаюць іх у самую душу. Яны сапраўдныя артысты! Уражвае і тое, як добра яны ведаюць беларускую мову і валодаюць ёй. Я ўдзячны арганізатарам за тое, што далі жыццё такому цудоўнаму праекту», — падзяліўся сваімі ўражаннямі ад знаёмства з конкурснымі работамі старшыня журы Уладзімір Ліпскі.
Ініцыятарам конкурсу выступае кампанія velcom. «Мы хацелі б падзякаваць усім удзельнікам конкурсу, а таксама іх педагогам і бацькам за ўвагу да праекта і сапраўдную цікавасць да беларускай літаратуры. Мы рады, што праект «Чытаем па-беларуску з velcom» адкрывае для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстоўвае магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі», — адзначылі ў velcom.
Удзельнікі конкурсу размяшчалі ролікі на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак — ВКонтакте, Facebook або Instagram. Лідарам сярод рэгіёнаў стала Гомельская вобласць, адкуль на конкурс паступіла 355 відэа. Самымі актыўнымі яго ўдзельнікамі сярод гараджан сталі школьнікі Мінска — імі было даслана 326 відэа. А самым актыўным раёнам быў Слаўгарадскі ў Магілёўскай вобласці, вучні 7 і 8 класаў з якога прачыталі 34 творы беларускай літаратуры.
Падчас першага этапу конкурсу да праекта далучыліся і дарослыя, якія праявілі ініцыятыву падтрымаць удзельнікаў. Сваё прачытанне беларускіх твораў запісалі на відэа генеральны дырэктар і топ-менеджэры velcom, прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне», гульцы футбольных клубаў «Крумкачы», «Іслач», «Мінск», працоўныя калектывы «МТЗ» і «ММЗ», маладыя паэты, студэнты БДУ.
З лютага па красавік пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёна будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў маі цякучага года, пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

vlc_smm_jan_info01_900x900_v02

vlc_smm_jan_info02_900x900_v02 (1)
Добавление комментария
CAPTCHA
*