17 жыхароў Гродзеншчыны адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі

Знай наших! 29 августа 17 1568
3db15e9c4169d2948bf73df019d94fde

Згодна Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №303 і 304 “Аб узнагароджанні” 17 жыхароў нашага рэгіёна, якія шмат гадоў плённа працуюць у розных галінах дзейнасці, за узорнае выкананне службовых абавязкаў адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. 

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны Іван Гавака, кіраўнік ўчастка №1 СВК “Маяк-Заполле” Карэліцкага раёна і Уладзімір Курыловіч, дырэктар Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі. 


Медалём “За працоўныя заслугі” адзначаны: 

-  дырэктар сярэдняй школы №38 г.Гродна Сяргей Кісялёў

-  выхавальнік дашкольнай адукацыі гродзенскага яслей-сада №78 Таццяна Літвінчык

-  аператар машыннага даення КСУП “Галынка” Зэльвенскага раёна Таццяна Грыгорык

-  жывёлавод СВК “Нягневічы” Навагрудскага раёна Яўгеній Камар

-  галоўны інжынер ААТ “Слонімскі мясакамбінат” Міхаіл Комар

-  кіраўнік аддзялення комплексу па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы РСУП “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна Норберт Малецкі

-  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці УСП “Саўгас “Вердамічы” Свіслацкага раёна Віктар Матыцкі

-  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Сянькоўшчына” Слонімскага раёна Сяргей Назаранка

-  баец жывёлы мяса-тлушчавага цэха ААТ “Гродзенскі мясакамбінат” Іван Паўлоўскі


-  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Доцішкі” Воранаўскага раёна Альфрэд Радзевіч; 



-  дырэктар КСУП “Гудагай” Астравецкага раёна Эдуард Садоўскі

-  галоўны ўрач Гродзенскай клінічнай бальніцы №4 Аляксандр Сураў

-  апаратчык пастэрызацыі маслацэха ААТ “Малочная кампанія “Навагрудскія Дары” Алена Траянчук

-  брыгадзір вытворчай брыгады жывёлагадоўлі “Цэнтр” СВК “Свіслач” Гродзенскага раёна Уладзімір Шаўчэнка

-  начальнік малочна-таварнага комплексу “Галавічполе” ААТ “Васілішкі” Шчучынскага раёна Валерый Шэршань
 


Фото БелТА

Добавление комментария
CAPTCHA
*