Участковыя камiсii арганiзаваны

Выборы 28 августа 15 1510


Распачаўся чарговы этап выбарчай кампаніі. 24 жніўня адбылося паседжанне Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні “Аб утварэнні участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. На ім прысутнічалі кіраўнікі грамадскіх арганізацый і прадстаўнік палітычнай партыі, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій. На паседжанні быў зацверджаны іх склад.

Усяго ў Воранаўскім раёне ўтворана 21 участковая камісія, з іх дзве — закрытыя (Воранаўская ЦРБ і РПБ “Гайцюнішкі”). У склад камісій вылучана 213 прадстаўнікоў, у тым ліку шляхам падачы заяў грамадзян — 97, ад грамадскіх аб’яднанняў — 116 і ад палітычнай партыі — адзін. З іх вылучана ад раённых арганізацый: РГА “Белая Русь” — 17, ГА “БРСМ” — 10, ГА “Беларускі саюз жанчын” — 21, ГА “Беларускі саюз ветэранаў” — 3, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — 64 і ад Камуністычнай партыі Беларусі — адзін.

25-26 жніўня згодна з каляндарным планам прайшлі першыя арганізацыйныя сходы ўчастковых камісій. На іх былі абраны старшыні, намеснікі і сакратары. А 31 жніўня раённая камісія правя-дзе са старшынямі і сакратарамі ўчастковых камісій семінар-вучобу, дзе будуць прысутнічаць зацікаўленыя службы раёна.

Марына КАНДРАТОВІЧ.
Добавление комментария
CAPTCHA
*