Воранаўцы на Дне пісьменнасці ў Слоніме (дапаўняецца)

Принёманский регион 01 сентября 19 1264
изображение_viber_2019-09-01_10-22-16

Сёняшняе сваё выступленне нашы знакамітыя “Лявоны” пачалі з песні “Адам і Марыля”.

изображение_viber_2019-09-01_10-26-44

изображение_viber_2019-09-01_10-30-20

У рамках гастрафэста Воранаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства прадставіў экспазіцыю па аповесці Ул. Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха". У вобразе графа і графіні Марк і Алеся Радзевічы. Кухня у лепшых беларускіх традыцыях: калдуны з мясам і грыбамі, пірог з печані.

изображение_viber_2019-09-01_11-02-22

Воранаўскі каледж прэзентаваў прафесіі, якія можна засвоіць у іх установе. А таксама - творчасць земляка Валянціна Емяльянава.

изображение_viber_2019-09-01_11-03-44

изображение_viber_2019-09-01_11-03-50

Воранаўскі дом рамёстваў прадставіў шырокаму колу абразы, вышываныя бісерам і з саломы, лялькі і многае іншае. Майстар народнага промыслу Галіна Мялько паказала майстар-клас па вышыўцы, а кіраўнік гуртка па бісерапляценню і вышыўцы згуляла з многімі сланімчанамі і іх гасцямі ў бяспройгрышную латарэю.

изображение_viber_2019-09-01_13-48-10

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*