За парты селі настаўнікі. У Ашмянах правляі семінар-практыкум па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд

Принёманский регион 15 октября 17 1541
990b383884f8343363e97bd4b16a5d3c

На базе СШ №1 прайшоў семінар-практыкум па тэме «Асноўныя напрамкі падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры», арганізатарамі якога выступілі метадыст Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Гузава і загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Барысенка.
 

Для настаўнікаў-прадметнікаў заняткі правёў кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, наш зямляк Уладзімір Куліковіч.  Ураджэнец Станцыі Ашмяны Уладзімір Куліковіч – аўтар шэрагу кніг і дапаможнікаў па беларускай мове, сярод якіх “Гучанне беларускай мовы”, “Сучасная беларуская арфаграфія”, “Новае ў беларускай арфаграфіі” і інш.

 

Падчас семінара былі разгледжаны  асаблівасці напісання водгуку і  пытанні падрыхтоўкі вучняў да выканання комплекснай работы па беларускай мове і літаратуры, а таксама структурныя часткі і крытэрыі ацэнкі вуснага выказвання.

 

IMG_9454.jpgIMG_9475.jpg

 

 

ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ: 



 


 

 


Аліна БЕЛІЦКАЯ, "Ашмянскі веснік"

Добавление комментария
CAPTCHA
*