Слова аб кнізе. Гарадзенскія навуковыя чытанні у гэтым годзе сталі міжнароднымі

Принёманский регион 28 сентября 17 1435
0860b0a502902c6e842a49516e01adb1

Акрамя мясцовых навукоўцаў, гісторыкаў і краязнаўцаў, у іх прымаюць удзел калегі з Літвы, якія  прадставілі асобу Францыска Скарыны ў канстэксце нацыянальнай культуры сваёй краіны. Гэта выклікала асаблівую зацікаўленасць у ўдзельнікаў чытанняў, паколькі тэма чытанняў звязана з дзейнасцю першадрукара і асветніка, гісторыяй кнігадрукавання увогуле. Дарэчы, канферэнцыя прысвечана 500-годдзю кнігадрукавання на Беларусі. 

Абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага праводзіць гарадзенскія навуковыя чытанні дванаццаты раз. 

– Праца бібліятэк у першую чаргу накіравана на задавальненне патрабаванняў чытача, але і навуковая дзейнасць мае вялікае значэнне. На Гродзеншчыне гэты накірунак паспяхова рэалізуецца, аб гэтым сведчаць шматлікія выставы і праекты, якія арганізуе ў тым ліку абласная навуковая біліятэка імя Яўхіма Карскага, – адзначыла падчас адкрыцця канферэнцыі намеснік загадчыка галоўнага ўпраўлення ідэялагічнай працы, культуры і па справах з моладдзю Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч

IMG_4374.JPGIMG_4400.JPG 

Падчас урачыстай часткі намеснік дырэктара Нацыянальная бібіятэкі Беларусі Аляксандр Суша падараваў Панямунскаму дзіцячаму дому і Гродзенскаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў больш за 200 кніг. У рэспубліцы праходзіць адпаведная акцыя “Кніга – крыніца мудрасці, ведаў і навукі…”. 

Гарадзенскія навуковыя чытанні будуць праходзіць на працягу двух дзён. Сёння ўдзельнікі абмяркоўваюць гістарычныя тэмы, а таксама гавораць аб сучасным становішчы і перспектывах развіцця бібліятэк. Заўтра удзельнікі чытанняў пазнаёмяцца з бібліятэкамі у рэгіёнах. 

Дарэчы, падчас чытанняў працавала выстава самаробных кніг. 
IMG_4373.JPGIMG_4405.JPGIMG_4376.JPGIMG_4403.JPGIMG_4407.JPG 


ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ: 

Новинки и раритеты: фестиваль книги впервые проходит в Гродно 

Четвертое издание путеводителя о Беларуси на английском языке готовится к печати в Англии 

«З глыбінь вякоў нам засталася кніга…». У Гродна можна ўбачыць рарытэтныя выданнi 

 


Фото аўтара

Жанна ЛАНСКАЯ

Добавление комментария
CAPTCHA
*