Слова аб кнізе. Гарадзенскія навуковыя чытанні у гэтым годзе сталі міжнароднымі
Абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага праводзіць гарадзенскія навуковыя чытанні дванаццаты раз.
– Праца бібліятэк у першую чаргу накіравана на задавальненне патрабаванняў чытача, але і навуковая дзейнасць мае вялікае значэнне. На Гродзеншчыне гэты накірунак паспяхова рэалізуецца, аб гэтым сведчаць шматлікія выставы і праекты, якія арганізуе ў тым ліку абласная навуковая біліятэка імя Яўхіма Карскага, – адзначыла падчас адкрыцця канферэнцыі намеснік загадчыка галоўнага ўпраўлення ідэялагічнай працы, культуры і па справах з моладдзю Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.
Падчас урачыстай часткі намеснік дырэктара Нацыянальная бібіятэкі Беларусі Аляксандр Суша падараваў Панямунскаму дзіцячаму дому і Гродзенскаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў больш за 200 кніг. У рэспубліцы праходзіць адпаведная акцыя “Кніга – крыніца мудрасці, ведаў і навукі…”.
Гарадзенскія навуковыя чытанні будуць праходзіць на працягу двух дзён. Сёння ўдзельнікі абмяркоўваюць гістарычныя тэмы, а таксама гавораць аб сучасным становішчы і перспектывах развіцця бібліятэк. Заўтра удзельнікі чытанняў пазнаёмяцца з бібліятэкамі у рэгіёнах.
Дарэчы, падчас чытанняў працавала выстава самаробных кніг.
ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ:
Новинки и раритеты: фестиваль книги впервые проходит в Гродно
Четвертое издание путеводителя о Беларуси на английском языке готовится к печати в Англии
«З глыбінь вякоў нам засталася кніга…». У Гродна можна ўбачыць рарытэтныя выданнi