У Мірскім замку адбудзецца асвячэнне капліцы Святога Хрыстафора (+Праграма мерапрыемства)



25 ліпеня ў Брамнай вежы Мiрскага замка адбудзецца ўрачыстая цырымонія асвячэння капліцы Святога Хрыстафора.


Менавiта 25 ліпеня адзначаецца Дзень гэтага святога – заступніка ўсіх вандроўнікаў. Хрыстафор – святы мучанік, ушанаваны каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі. Яго звычайна паказвалі ў выглядзе волата, які ідзе праз раку з Немаўлём Хрыстом на плячах.


У канцы XVI стагоддзя князем Мікалаем Хрыстафорам Радзівілам Сіроткам (1549–1616) была заснавана каталіцкая капліца ў Мірскім замку і асвечана ў гонар яго нябеснага пакравіцеля – Святога Хрыстафора.


Як паведамiлi ў прэс-службе Мiрскага замку, 25 ліпеня ў Брамнай вежы адбудзецца ўрачыстая цырымонія асвячэння капліцы. У 18.00 у мірскім касцёле Святога Мікалая адбудзецца святочная прамова настаяцеля храма айца Аляксандра.


Далей па праграме прадуглеждана працэсія ўдзельнікаў ад касцёла да Мірскага замка.


У 18.40 ва ўнутраным дворыку замка пройдзе невялікі канцэрт духоўнай музыкі.


Асвячэнне капліцы Святога Хрыстафора адбудзеца ў 19.00 прадстаўнікамі Гродзенскай каталіцкай епархіі ў Брамнай вежы Мірскага замка. Да ўдзелу ў мерапрыемствах далучыцца епіскап Гродзенскай каталіцкай епархіі Аляксандр Кашкевіч.

http://grodnonews.by/
Добавление комментария
CAPTCHA
*