На Грозденшчыне адзначаюць 140-годдзе Цётки



У гэтым годзе Беларусь святкуе 140 гадоў з дня нараджэння пісьменнніцы Алаізы Пашкевіч (Цёткі). З гэтай нагоды абласное аддзяленне саюза пісьменнікаў Беларусі і гродзенскі гарадскі клуб творчай інтэлігенцыі «Грані» арганізавалі музычна-паэтычную вечарыну «Пяю з сэрца».


Ва ўтульнай зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці сабраліся літаратары, музыкі, паэты і тыя, хто цікавіцца беларускай гісторыяй і літаратурай.


Алаіза Пашкевіч, безумоўна знакавая фігура не толькі ў літаратуры, але і ў гісторыі наогул. Фельдшарка, вучыцелька, пісьменніца, паэтка, змагарка і рэвалюцыянерка, і сапраўдная жанчына.


– Вялікі гонар для гарадзенцаў, што першай беларускай паэтэсай стала наша зямлячка Алаіза Пашкевіч, вядомая ў літаратуры пад псеўданімам Цётка. Яна тварыла і для будучыні, таму так прыгожа-велічна была названа сучаснікамі: «абранніца вечнасці», «вялікая беларуская Будзіцелька», «арыгінальная арыгінальнасць»… Менавіта ёй належыць першая скрыпка ў аркестры беларускай паэзіі ХХ ст., бо першай яна была як паэтэса, як асветніца, як педагог. Менавіта яна – «палкая і вечна маладая Маці беларускіх паэтэс», – так цёпла і шчыра казала Аліна Сабуць, кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры беларускай літаратур ГрДУ імя Янкі Купалы, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.



Яшчэ шмат прыемнага было сказана пра гэту неверагодную жанчыну. Талент Цёткі і сёння натхняе. На імпрэзе выступілі маладыя паэткі, якія чыталі вершы навеяныя творчасцю паэткі і яе асобай. Цудоўна гучалі ў гэты вечар пад гітару аўтарскія песні і вершы Пашкевічанкі, пакладзеныя на музыку. І што сапраўды важліва – увесь вечар чулася матчына мова, музыка нашай душы беларускай.




Фото аўтара

Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ

http://grodnonews.by/
Добавление комментария
CAPTCHA
*