На «лясным» фронце

6e08303a78f6c0456e40d0c77d5ac3fe

У Вялікую Айчынную вайну на акупаваных ворагам тэрыторыях дзейнічала звыш 6 тысяч партызанскіх атрадаў і падпольных груп. У іх змагалася больш за мільён народных мсціўцаў.

На рахунку партызанскага падполля сотні подзвігаў. Атрады добраахвотнікаў узрывалі масты, пускалі пад адхон цягнікі. Нямецкія салдаты называлі партызан “лясным фронтам” і часта баяліся іх больш, чым байцоў фронту асноўнага. Жывая сувязь з мясцовымі жыхарамі рабіла гэтыя атрады няўлоўнымі, бо яны своечасова інфармавалі пра карныя акцыі праціўніка. Народная падтрымка аказвалася партызанскаму руху паўсюдна, і ў гэтым была яго сіла і непераможнасць. За самаахвярныя і ўмелыя дзеянні, мужнасць і гераізм больш як 311 тысяч партызан узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 248 чалавек атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.

image001

Віцебшчына ў гады вайны лічылася партызанскім краем. У імя шчасця і росквіту нашай Радзімы змагаўся там, а затым працаваў на Гродзеншчыне Аляксандр Антонавіч Панушкін. Чалавек і настаўнік з вялікай літары. Амаль 40 гадоў ён прысвяціў Тракельскай школе.

Аляксандр Антонавіч Панушкін нарадзіўся 19 лютага 1924 года ў вёсцы Уздорнікі Сенненскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай шматдзетнай сям’і. Скончыўшы школу, у 1937 годзе Аляксандр Антонавіч паступіў у Лепельскае педагагічнае вучылішча на аддзяленне пачатковых класаў. Вучобу скончыў у 1941г. перад вайной.

Калі пачалася Вялікая Айчыная вайна Аляксандару Антонавічу было 17 гадоў. На Віцебшчыне разгарнуўся магутны партызанскі рух. Дзейнічала Сенненская партызанская брыгада, створаная ў 1942 годзе пад камандваннем Васіля Сяргеевіча Лявонава. Юнак рваўся ў партызаны. Ён аказваў ім дапамогу, праводзіў да гарнізонаў, чыгунак, мастоў, хадзіў у разведку, нёс варту, удзельнічаў у партызанскіх рэйдах. З 10 сакавіка 1943г. па 20 чэрвеня 1944г. быў радавым партызанскага атрада імя Б. Хмяльніцкага.

 19-21 кастрычніка 1943г. Аляксандр Антонавіч прымаў удзел у адной з буйнейшых аперацый — Лепельскім баі. Аперацыя праводзілася па загаду начальніка ЦШПР П.К. Панамарэнкі з мэтай дэзарганізацыі кіравання і абароны праціўніка, каб адцягнуць частку яго сіл з віцебскага ўчастка Калінінскага фронту. Ім патрэбна было паралізаваць камунікацыі ворага, а таксама папярэдзіць раптоўным ударам чарговую буйную карную аперацыю супраць мірных жыхароў і партызан, якую рыхтаваў вораг. Лепель з’яўляўся галоўнай апорнай базай у тыле 3-й нямецкай танкавай арміі. У ходзе Лепельскай аперацыі былі поўнасцю разгромлены 9 фашысцкіх гарнізонаў, забіта і паранена больш за 600 гітлераўцаў, падбіта 5 танкаў, спалены склады са зброяй, захоплена шмат зброі. За баявыя заслугі ў Лепельскай аперыцыі Аляксандр Антонавіч атрымаў першую ўзнагароду — медаль “За адвагу”.

У канцы 1943 года савецка-германскі фронт наблізіўся да мяжы партызанскай зоны. У красавіку-маі 1944г. фашысты запланавалі аперацыі “Веснавое свята” і “Лівень”  па знішчэнні партызан. Было прынята рашэнне штурмам прарывацца з акружэння. 5 мая партызаны прарвалі блакаду і здолелі выйсці да балот. Гэта быў самы цяжкі перыяд: час холаду і голаду. Пазней, у 1974г., паблізу Ушач у гонар подзвігу партызан быў створаны мемарыяльны комплекс “Прарыў”.  

image00111

Пасля вызвалення Беларусі была патрэба ў партызанах па знішчэнні рэштак нямецкіх армій у лясах, якія трапілі ў акружэнне. Аляксандр Антонавіч удзельнічаў у разгроме фашысцкіх гарнізонаў у в.Чарэя, Гарэеўшчына, Слізцы, Лукомль. Аляксанд Антонавіч быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і шматлікімі юбілейнымі медалямі.

Пасля дэмабілізацыі па размеркаванні Міністэрства асветы БССР А.А. Панушкіна накіравалі на працу ў Воранаўскі раён. З 15 жніўня 1946 года ён працаваў настаўнікам пачатковых класаў. У 1955 годзе завочна скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці “настаўнік беларускай мовы і літаратуры”. З 1 верасня 1951г. па май 1990-га Аляксандр Антонавіч настаўнічаў  у Тракельскай сярэдняй школе. Яго добрасумленная праца адзначана медалём “Ветэран працы”, Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР.

Анжаліка Прахаровіч, вучаніца Тракельскага НПК.
Добавление комментария
CAPTCHA
*