У Доцішках шануюць памяць герояў
Даўно адгрымела ваенная кананада. Усё менш і менш застаецца сведкаў тых далёкіх падзей. Мы, жыхары Доцішкаў, не забываем, што толькі дзякуючы сіле духу, адвазе салдат Перамогі сёння з усмешкай углядаемся ў мірнае неба, без боязні гуляем па скверах і парках, шчасліва жывём.
Вучні Доцішскай сярэдняй школы сумесна з працаўнікамі мытні пункту пропуску “Доцішкі” 23 красавіка арганізавалі акцыю-дэсант. Дзеці, падлеткі і дарослыя дружна навялі парадак ля помнікаў салдатам Вялікай Айчыннай вайны.
Сімвалічнай стала закладка алеі Памяці. Высаджаныя клёны, бярозкі і ліпкі будуць дзесяцігоддзямі будуць напамінаць аб гераічным подзвігу нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў.
Ганна ПТАШЫНСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Доцішскай СШ.