Музейная выстава “Беларуская хата традыцыямі багата” арганізавана ў аграгарадку Беняконі

Год малой родины 02 июля 18 1735
IMG_8732

Данута Баль, жыхарка аграгарадка Беняконі, як і ўсе вяскоўцы, прывыкла прачанацца рана. На работу спяшацца не трэба, бо ўжо, як кажуць, адпрацавала сваё, але справы ўсё ж ёсць. Сёння — Дзень вышыванкі. Дзяўчаткі з мясцовай бібліятэкі папрасілі дапамогі — патрэбна рассказаць пра жыццё-быццё сялян у даўніну. Жанчына з радасцю адгукнулася. Музейная выстава “Беларуская хата традыцыямі багата”, запланаваная пад адкрытым небам, размясцілася на прыступках чытальні пад дахам, бо ў надвор’я свае планы — дождж лье зранку.

IMG_8743

Цікавая гутарка і гарбатка з самавара сагрэлі ўдзельнікаў мерапрыемства. Пазнаёміцца з экспанатамі экспазіцыі, якую падрыхтавалі загадчыца бібліятэкай Валянціна Квецень і яе супрацоўніца Раса Лісецкая, можна на працягу дня на цэнтральнай вуліцы аграгарадка.

Галіна ШЛЕМПА.

Фота аўтара.

IMG_8738 IMG_8741
Добавление комментария
CAPTCHA
*