Турыстычнымі сцежкамі воранаўскага краю

Актуально 17 августа 19 3236
     Воранаўская зямля мае багатую гістарычную спадчыну. Тут спрадвеку захоўваюцца народныя звычаі, абрады, творчасць, рамёствы, а таксама зберагаецца памяць пра знакамітых землякоў, аб падзеях ваеннага ліхалецця і подзвігу савецкага салдата. З гістарычным багаццем Воранаўшчыны можна пазнаёміцца, наведаўшы пяць турыстычных маршрутаў і мясцовыя аграсядзібы.

больтеники усадьба

Изображение 050

Маршрут “Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча” ляжыць па аграгарадках Больцінікі і Беняконі. Маёнтак Путкамераў, парк ХІХ стагоддзя, так званы “Марылін Гаёк” у Больцініках да сённяшніх дзён захавалі гісторыю кахання, рамантычных спатканняў і горыч расстання знакамітага паэта Адама Міцкевіча і яго музы — Марылі Верашчакі, графіні Путкамер. Дарэчы, у 2012 годзе былое ўладанне Путкамераў трапіла “пад прыцэл” кінематографа. Тут здымалася шматсерыйная кінастужка “Вангелія” рэжысёра Сяргея Барчукова. Больцініцкі маёнтак па стылістыцы і знешняму выгляду вельмі падобны на дом для сляпых у Балгарыі, дзе колісь вучылася знакамітая прадказальніца Ванга.

IM002194 камень марыля

Невыпадкова ў маршрут трапіў і касцёл Святога Іаана Хрысціцеля ў Беняконях. Ля святыні пахавана графіня Путкамер.

 

На турыстычным маршруце “Зямля, што нас узгадавала” гасцінна сустракае нацкая зямля, якая дала свету сапраўднае суквецце гістарычных асобаў!

нача 22

Тут нарадзіліся вядомы навуковец, гісторык, пачынальнік навуковай археалогіі ў Заходняй Беларусі Вандалін Шукевіч, інжынер, археолаг, фалькларыст, краязнаўца, літаратар, паэт, гісторык, знаўца 9 еўрапейскіх моў Тэадор Остык-Нарбут, а таксама яго сын — кіраўнік паўстанцкага атрада Лідскага павета (1863г.) Людвік Нарбут.

усыпальница шукевичей

Да сённяшняга дня захаваліся нямыя сведкі таго, што гэтыя людзі жылі на нацкай зямлі, — радавая пахавальня Шукевічаў, памятны камень у гонар паўстанцаў 1863-1864гг., магіла Т. Нарбута ля касцёла Успення Прасвятой Дзевы Марыі.

алихно

 

“Дарогаю продкаў” прапаноўвае крочыць Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці. Той, хто праяўляе інтарэс да народных промыслаў, атрымае шыкоўную магчымасць пабываць на майстар-класе “Навучыла мяне маці на кроснах ткаці” народнага майстра С.В. Міхны, пазнаёміцца з вырабамі пагародзенскіх умеліц у музейным пакоі Цэнтра. У аг. Пагародна прыемна будзе прайсціся па парку ХVІІІ стагоддзя, дзе раней знаходзіўся маёнтак генерала, удзельніка руска-японскай і Першай сусветнай войнаў Кіпрыяна Кандратовіча і дзе спачывае прах яго дачкі Веры Рэйней. Ступіўшы на пагародзенскую зямлю, абавязкова трэба выкарыстаць шанец пабываць у касцёле Святога Георгія ў в. Асава, каб паслухаць гучанне старажытнага аргана.

осова3

У Воранаўскім раёне развіваецца і аграэкатурызм. Пяць аграсядзібаў: “Салаўіная песня”, “На Жыжме”, “Ё-маё”, “Nona”, “Барыш” — чакаюць тых, хто любіць зліцца з прыродай.

IMG_0878 агро яковича нона

Варта прайсціся “Па старонках гісторыі Радуні”. Каларытнай постаццю гэтага населенага пункта з’яўляецца духоўны лідар яўрэйскага народа Ісраэль Меір Акоэн (1838-1933), больш вядомы як Хафец Хаім. Ён стварыў у 1869 годзе Радунскую іешыву (цяпер тут знаходзіцца Цэнтр нацыянальных культур). Яна мела славу лепшай ва Усходняй Еўропе. Можна наведаць сам цэнтр, яўрэйскія могілкі, дзе пахаваны мудрэц, а таксама касцёл Маці Божай Ружанцовай, магілу ахвяр фашызму, а ў в. Гарадзішча, непадалёку ад Радуні, — гарадзішча перыяду Сярэднявечча.

Hafets-Haim_small радунь клуб

Два гады назад на тэрыторыі мясцовай сярэдняй школы з’явіўся другі ў Беларусі арыгінальны музей ледніковых валуноў пад адкрытым небам. Ён стаў своеасаблівым ландшафтным музеем Воранаўскага раёна.

Картинки по запросу музей валунов радунь

Турыстычны маршрут “Вечной памяти верны” (аг. Тракелі-в. Барташуны-г.п. Воранава) раскажа пра знакавыя месцы раёна, дзе пакінулі глыбокі след падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Нашчадкі не забылі баявы подзвіг Героя Савецкага Саюза А.І. Канарчыка, кавалера 4-х ордэнаў Славы, Ганаровага грамадзяніна Воранаўскага раёна  Ц.Я. Літоўчыка і іншых герояў той вайны.

IMG_0479

Абавязкова зайдзіце ў касцёл Наведвання Маці Божай. Тут знаходзіцца вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі цудатворны абраз Маці Божай з дзіцяткам Ісусам на руках. Абраз уцалеў падчас пажараў, якія двойчы ўшчэнт знішчалі касцёл. Кожны год у пачатку ліпеня дзясяткі тысяч паломнікаў з усёй Беларусі ідуць сюды, каб прасіць у Дзевы Марыі дапамогі і выздараўлення.

тракели икона тракели костел
Добавление комментария
CAPTCHA
*