Як у Гірках гулялі ды бульбу праслаўлялі! (Фота, відэа, дапоўнена)

Актуально 21 октября 18 2664
DSC06867

Зарад бадзёрасці і добрага настрою шчодра раздавалі ў Гірках, у “Гасцёўні бульбаша”.

[embed]
[/embed]

Пад такой назвай у нядзелю ў аграгарадку ладзілася свята ў гонар другога хлеба беларусаў. Самы час напрыканцы кастрычніка парадавацца сабранаму ўраджаю. Дый сельскагаспадарчы год завяршаецца, руплівыя вяскоўцы маюць час адпачыць. Чаму б не сустрэцца на свяце і не павесяліцца ў “Гасцёўні бульбаша”, якая з самага ранку рыхтавалася прыняць гасцей. Будавалася сцэна, з’язджаліся гандляры і артысты, на вачах рос гульнёвы надзіманы горад.

Папярэднічаў адкрыццю свята абход вуліц аграгарадка, бо загадзя Гіркаўскім цэнтрам культуры быў аб’яўлены кулінарны конкурс на лепшы стол з бульбяных страў. Мясцовыя гаспадыні-ўдзельніцы сустракалі на падворках конкурсную камісію, якая бадзёра рухалася ў суправаджэнні гарманіста. Пачалі з Цэнтральнай вуліцы, збочылі на Лясную, потым — на Садовую. На сталах, сервіраваных у беларускіх традыцыях, красаваліся і спакусліва пахлі клёцкі, дранікі, бабка, бліны, бульбяныя “лапцікі”, “вожыкі” і нават “ружы”!  Камісію чакала нялёгкая задача — пасля дэгустацый вызначыць пераможцу. І яны вырашылі справу па-сяброўску — не сталі выдзяляць нікога. Бо ўсе стравы, прыгатаваныя ўмелымі рукамі вопытных і маладых гаспадынь, былі вельмі смачнымі. За старанне ўзнагародзілі ўсіх удзельніц.

DSC06871 DSC06872 DSC06875 DSC06883 DSC06900 DSC06905

DSC06910 DSC06958 DSC06956 DSC06955 DSC06946 DSC06945 DSC06933 DSC06928 DSC06924 DSC06921 DSC06912

DSC06933 DSC06945 DSC06946 DSC06955 DSC06956

DSC06964 DSC06966

На ўрачыстым адкрыцці свята бульбай-соллю сустракалі ганаровых гасцей — загадчыка сектара культуры райвыканкама Таццяну Цехановіч, старшыню Гіркаўскага сельсавета Святлану Мушынскую, старшыню прафкама КСУП “Гіркі” Дануту Лунь. А добрым прывітальным словам — усіх прысутных. Пазней на галоўнай пляцоўцы “Гасцёўні”  выбіралі найлепшую Бульбачыху, якая ўмее і смачна прыгатаваць, і складна праспяваць, і прыгожа сказаць. За тытул спрачаліся шэсць жанчын з клубных устаноў раёна — Радунскай, Доцішскай, Нацкай, Жырмунскай, Пагародзенскай, Больцішскай. Канкурсанткі здзіўлялі бульбянымі шэдэўрамі (чаго варты бульбяна-чыпсавы “капялюш”, “гнёзды” і загадкавы “баец з гарачымі бакамі”!), забаўлялі гледачоў прыпеўкамі. Журы назвала пераможцай Ганну Нядзельку, загадчыцу Больцішскага цэнтра культуры і вольнага часу.

DSC06970 DSC06971 DSC06972 DSC06973 DSC06976 DSC06989 DSC06993 DSC07001 DSC07004

DSC07006 DSC07013 DSC07017 DSC07021 DSC07030 DSC07031 DSC07072 DSC07078 DSC07084 DSC07102 DSC07107 DSC07112 DSC07120 DSC07123 DSC07128 DSC07135 DSC07137 DSC07142 DSC07145 DSC07158 DSC07163 DSC07164 DSC07171 DSC07182 DSC07193 DSC07207 DSC07208

Многія вяскоўцы атрымалі падарункі за ўдзел у віктарыне, а вучні Клайшанскай школы — за вырабы з бульбы. За першае месца ўзнагароджаны першакласнікі, за другое Арсеній Паўловіч, за трэцяе — васьмікласнікі.

Аж да вечара каля “Гасцёўні бульбаша” гучала музыка. Выканаўцы і калектывы народнай творчасці нашага раёна, затым Шчучынскага змянялі адзін аднаго на сцэне, падтрымліваючы агульны вясёлы настрой. Кіраўніцтва КСУП “Гіркі” зрабіла сваім працавітым землякам падарунак — запрасіла сталічны ансамбль “Гуляй, бульбаш”. Яго выступленне яшчэ больш падбадзёрыла людзей, ногі самі пайшлі ў скокі!

DSC07219 DSC07221 DSC07227 DSC07231 DSC07233 DSC07240 DSC07244 DSC07248 DSC07252

Вольга ВАРАБ’ЕВА.

Фота аўтара.   
Добавление комментария
CAPTCHA
*