Песняй і танцам віталі гасцей
Упрыгожылі свята творчыя калектывы Гродзеншчыны, якія выступалі на трох сцэнах. Музычна-песеннае шматгалоссе разносілася над пасёлкам да вечара. Гучалі вясёлыя рытмы гармоніка, цымбалаў, жалейкі, бубена падчас канцэртнай праграмы народных калектываў. Перад гасцямі выступілі “Лідчанка ”, “Весялуха” з Зельвы, “Грымата” са Слоніма ”, “Мілавіца” са Свіслачы, “Юрацішкаўскі кірмаш”, “Чабарок” з Іўя, “Вакаліз” з Іўя, “Світанак” з Астраўца, “Бераставіцкія музыкі”.
“Палітра талентаў” складалася з яркіх нумароў народных эстрадных калектываў і выканаўцаў “Вечарынка” (Смаргонь), “Імпульс” (Ашмяны), “Рэтра” з Зельвы, “Ліда-мюзікл”.