На Купалу — гулянні аж да самага рання

Актуально 07 июля 15 2159
Прыгожае і таямнічае свята Купалле сёлета прыпала з 6 на 7 ліпеня, як раз на працоўныя дні.  Таму воранаўцы не сталі чакаць і на славу павесяліліся  ў мінулыя выхадныя.

Вечар суботы выдаўся на дзіва ціхім і прывабным. І калі сонца ужо апусціла ў возера свае жоўта-вогненныя валасы,  заплеценыя ў доўгую касу, людзей на беразе было даволі многа. Дух народнага гуляння адчуваўся дзякуючы гучанню з дынамікаў песням, каля гандлёвых палаткаў з кандытарскімі і кулінарнымі прысмакамі. Было не даступіцца і да прылаўкаў, дзе прадаваліся розныя цацкі ў выглядзе браслетаў, дыядэм…  Пастараліся і кааператары, і індывідуальные прадпрымальнікі, малайцы!

А калі на сцэне з’явіліся галоўныя  персанажы купальскага свята, то і наогул стала весела. Ну вельмі ўжо каларытнымі былі Салоха (Жана Тамукевіч), Чорт (Святлана Шылка), Кум (Георгій Гагарын), Аксана (Анастасія Куель), Купала (Аляксандр Мялько) і Купалінка (Вікторыя Дорда). Адпачываючыя адклікаліся на кожны іх жарт добрымі ўсмешкамі, былі не толькі гледачамі, але і падыгрывалі артыстам, разам спявалі і танцавалі. Асабліва ўдала прайшла гульнёвая праграма, дзе ўдзельнікі і пасмяяліся ад душы, і прызы атрымалі. Не шкадавалі апладысментаў воранаўцы і для таленавітых спявачак і спевакоў вакальнай групы “Рэчанька” з Жырмунаў. Іх песні нібы  сапраўдныя брыльянты ў самабытнай культуры нашага краю.

А сонца тым часам ужо закацілася за небакрай, і навокал стала яшчэ больш рамантычна. Дзяўчаты сталі вянкі на ваду пускаць, разгарэўся і купальскі касцёр… Хай жа ўсе  і ўсіх загаданыя пажаданні споўняцца! Гэта абяцаў ўзыйшоўшы ясны месячык, які не мог надзівіцца на весяліўшыхся аж да рання людзей.

…  Дагарала вогнішча, на беразе, акрамя мяне, нікога ўжо не было. І раптам перад маімі вачыма паўстала прыгожая, уся ў кветках маладзіца і мілагучна прамовіла:

— Я — Веранова. Гэта ад майго імя пайшла назва вашага мястэчка. Шкада, што ўспамінаеце пра мяне рэдка, ды я не крыўдую, даўно гэта было… Але на наступны год мы абавязкова сустрэнемся. Бывай!

І я прачнуўся. Вось табе і купальская ночка! Цуд, ды і толькі! Але чаму прысніўшаяся жанчына намякала пра будучую сустрэчу ў 2016 годзе?..  Усё зразумела. Воранаву ж споўніцца 480 год з дня ўтварэння. І было б вельмі дарэчы на такім жа купальскім свяце нагадаць імя Верановы, хай сабе гэта толькі і прыгожае паданне.

Вікенцій ПАДГАЙСКІ.

На здымках: матывы купальскай ночы.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

[gallery link="file"]













Комментарии
А
Купалле  у наших предков (у наших, а не росиян) праздновалось в честь солнцестояния!!! 23 и 24 июня! Это потом и теперь православная церковь и государство перенесли праздник на другие дни, чтобы люди забывали свои корни и истинные традиции. И превратили просто в мероприятие.
Добавление комментария
CAPTCHA
*