Зацверджаны каляндарны план па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі

Актуально 02 июля 15 1440
Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі зацверджаны 1 ліпеня на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі.

План складаецца з сямі раздзелаў. У прыватнасці, у адным з іх сказана, што мясцовыя ўлады павінны вызначыць месцы, дзе забаронены збор подпісаў, да 17 ліпеня. Ва ўсіх астатніх месцах пікеты будуць дазволены. Таксама да 17 ліпеня неабходна здаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў. Сам збор подпісаў будзе праходзіць з 23 ліпеня па 21 жніўня.

Пры гэтым сакратар ЦВК Мікалай Лазавік удакладніў, што да 23 ліпеня пікеты не будуць лічыцца перадвыбарнымі. Іх правядзенне будзе рэгулявацца законам аб масавых мерапрыемствах.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына дадала, што, калі на перадвыбарных пікетах будуць збіраць подпісы не за вылучэнне кандыдата, а з нейкай іншай мэтай, то гэта будзе незаконна. "За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць", - сказала яна.

Акрамя таго, пытанне аб стварэнні выбарчых участкаў павінна быць вырашана не пазней за 9 жніўня. Спісы грамадзян, якія маюць права галасаваць, павінны быць гатовы не пазней за 25 верасня.

Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 6 па 15 верасня, а да 26 верасня на выбарчых участках павінны быць вывешаны плакаты з біяграфічнымі данымі кандыдатаў.

Запрашэнне прыняць удзел у выбарах выбаршчыкі атрымаюць не пазней за 30 верасня.

БЕЛТА
Добавление комментария
CAPTCHA
*