Чараўніцы-каравайніцы і незвычайныя абрады сватаўства. Чым здзіўлялі тэматычныя пляцоўкі абласцей Беларусі на беларускім падворку

Чараўніцы-каравайніцы і незвычайныя абрады сватаўства. Чым здзіўлялі тэматычныя пляцоўкі абласцей Беларусі на беларускім падворку
photo_2024-06-08_13-00-33.jpg

Мясцовы каларыт усіх абласцей Беларусі прадстаўлены на цэнтральных пляцоўках горада – на вуліцах Леніна і Тызенгаўза. Тэматычныя лакацыі разгарнуліся ўшыр і ўздоўж, але, здаецца, нават занятага месца не хопіць, каб поўнасцю прадставіць непаўторнаць і самабытнасць нашых рэгіёнаў. Сваіх найлепшых майстроў, унікальныя рамесніцкія вырабы і тэхналогіі прадставілі ўсе вобласці краіны. Пачэснае месца на пляцоўках занялі майстры па саломапляценніткацтвеганчарстве, выцінанцы, кераміцы, кавальстве, дрэваапрацоўцы і іншых відаў дзейнасці. Карэспандэнт «ГП» завітала на кожную з лакацый і даведалася, чым майстры гатовырадаваць і здзіўляць гасцей фестывалю.

Гродзенская вобласць

На тэматычнай пляцоўцы Гродзенскай вобласці прадстаўлены цэлы шэраг народных рамёстваў. Першае, што прываблівае позірк – пляцоўка «Вясельны куфэрак», якая прадстаўляе традыцыйнае ткацтва Панямоння. Вядомыя майстры з усіх раёнаў Гродзеншчыны прывезлі на фестываль свае найлепшыя вырабы і калекцыі, у тым ліку самыя каштоўныя рэчы, якія доўгія гады беражліва захоўваліся ў сям’і. Дзякуючы фестывалю нацыянальных культур жыхары і госці Гродна змогуць бліжэй пазнаёміцца з імі. Майстры прадстаўляюць свае ручнікі і паясы, а таксама вышыванкі.

 – Мая бабуля ўсё жыццё ткала дзяружкі, я назірала за гэтым з дзяцінства, а таму з задавальненнем пачала і сама займацца гэтай справай. Гэта наша традыцыйнае рамяство, і мы павінны берагчы яго, перадаваць далей сваім нашчадкам, таму што гэта наша спадчына, – расказала майстар па ткацтве з Дзятлава Валянціна Гнаінская.

Валянціна тчэ паясы па даволі ўнікальный тэхналогіі – «на ніту». Гэта значыць, што аснова пояса не прывязваецца да нерухомага прадмету, а замацоўваецца на таліі і нацягваецца нагой ткачыхі. Прыкладна за тыдзень «нараджаецца» новы выраб – непаўторны і адметны. Дарэчы, кожны жадаючы можа не толькі паназіраць за тэхнікай ткацтва, але і сам паспрабаваць выткаць пояс. Майстры з задавальненнем у гэгым дапамогуць.

На пляцоўцы Гродзенскай вобласці можна сустрэць і вядомы фальклорны калектыў «Чараўніцы-каравайніцы». Майстры прэзентуюць на фестывалі сваю традыцыю выпякання караваяў на Слонімшчыне. Пры гэтым усе прадстаўленыя на пляцоўцы караваі занесены ў спіс нематэрыяльныхгісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Тут жа і вядомы вясельны каравай.

photo_2024-06-07_19-06-13.jpg

 – Каб спячы такі каравай спатрэбіцца каля чатырох сутак і сем майстроў. А пасля цікавы працэс – упрыгожванне. Напрыклад, мы дадаем шмат птушачак, каб у сям’і было шмат дзетак. Калоссе жыта – для багацця і дабрабыту, падкова – на шчасце, а бясконцасць – сімвал такога  ж бясконцага кахання для маладых, – расказала кіраўнік фальклорнага калектыву Дар’я Кірыенка.

photo_2024-06-07_19-07-53.jpg

А заўтра на гэтай пляцоўцы майстры пакажуць гасцям майстар-клас па ўпрыгожванні вясельнага каравая. Завітайце: абяцаем – будзе цікава!

Яшчэ адно рамяство на пляцоўцы Гродзеншчыны – разьба па дрэве. Свае вырабы прадстаўляюць майстры з Зэльвенскага, Карэліцкага, Гродзенскага і Астравецкага раёнаў. Так, майстар з Зэльвеншчыны Міхаіл Мікалаевіч Грынцэвіч гэтым рамяством займаецца больш за трыццаць гадоў, традыцыю пераняў ад бацькі. У калекцыі мужчыны больш за тысячу вырабаў рознай велічыні і складанасці, але ёсць тое, што іх аб’ядноўвае – душа.

  – Кожны з маіх вырабаў па-свойму ўнікальны. На некаторыя я патраціў шмат месяцаў, на іншыя – некалькі дзён. Але ўвагі заслугоўвае кожны з іх. На выставу я прывёз некаторыя вырабы з маёй калекцыі, напрыклад, вялікую шахматнуюдошку, насценны гадзінік. Вядома, што сімвал Зэльвенскага раёну – конь, таму на выставу я прывёз вырабленыя мною падковы, – падзяліўся Міхаіл Грынцэвіч.

photo_2024-06-08_15-06-53.jpg

Брэсцкая вобласць

Брэсцкая вобласць таксама прываблівае гасцей фестывалю. Майстры з розных куточкаў вобласці прадстаўляюць свае вырабы па саломапляценні, ткацтве, дрэваапрацоўцы і не толькі.

photo_2024-06-07_19-07-58.jpg

Сапраўды ўнікальнае рамяство – разьбу лобзікам па дрэве – прадстаўляе майстар з Ганцэвіч Аляксандр Уладзіміравіч Свірыд. Гэтай справай Адяксандр Уладзіміравіч займаецца каля пятнаццаці гадоў. Вырабы майстра ўражваюць сваёй прыгажосцю і дэталёвасцю. Большасць прадстаўленных вырабаў – гадзіннікі, ёсць таксама падсвечнікі, кошыкі, шкатулкі і нават свяцільні. Здаецца, майструпад сілу любы выраб.

–  Не хачу быць шмаслоўным, але, на мой погляд, такіх вырабаў вы больш нідзе не ўбачыце. Я ведаю, што падобныя вырабы могуць стварацца лазерам, а ў меня толькі ручная тэхналогія, – адзначыў Аляксандр Свірыд.

Натхненне на працу Аляксандр Уладзіміравіч знаходзіць якраз падчас працы. Ён дзеліцца – варта толькі пачаць выразаць, і перад вачыма ўжо вымалёўваецца гатовы выраб. А далей – па зададзенымплане.

Віцебская вобласць

Віцебшчына прадстаўляе на пляцоўцы народную спадчыну Шаркаўшчынскага раёна. Гасцям прэзентуюць ганчарныя вырабы, берасцяннікі, дываны, паясы, ручнікі. Акрамя гэтага, на пляцоўцы прадстаўлена свая батлейка. Майстры не толькі дэманструюць непаўторныя вырабы, але і прапаноўваюць жадаючым паўдзельнічаць у майстар-класах па маляванцы, ткацтве, вырабе свістулькі, аплятанні бяростай ганчарных вырабаў.

photo_2024-06-07_17-12-07.jpg

 – Разам з намі ў Гродна прыехала сям’я Рымдзёнак – Сяргей і Ганна– гэта заслужаныя майстры Беларусі, якія каля трыццаці гадоў займаюцца ткацтвам і ганчарствам. Яны праводзяць заняткі для дзяцей, займаюцца адраджэннем нашых традыцый, – расказалазагадчык філіяла раённага цэнтра рамёстваў ДУК «Шаркаўшчынскі раённы цэнтр культуры»Вікторыя Дубоўская.

Гомельская вобласць

Гасцінна запрашаюць удзельнікаў фестывалю і госці з Гомельскай вобласці. Майстры рады пазнаёміць усіх жадаючых з тэхналогіяй вышыўкі беларускага нацыянальнага арнаменту і унікальным спосабам саломапляцення. Цікава, што раней вялікія кошыкі з саломы ствараліся спецыяльна для хатняй працы або для гаспадаркі: напрыклад, там захоўвалася зерне.

photo_2024-06-07_17-12-11.jpgphoto_2024-06-07_17-12-14.jpg

 – У даўніну, каб праверыць майстра і яго ўменне, у сплецены з саломы кошык налівалі ваду. Калі кошык утрымліваў яе – у майстра рукі былі залатыя, калі не – праца не прымалася, –расказала майстар па саломапляценню Ірына Дабранская.

Яна таксама падзялілася, што для кожнага з майстроў Гомельшчыны ўдзельнічаць у фестывалі нацыянальных культур – вялікая павага. Па словах жанчыны, тут збіраюцца толькі  рамеснікі, якія з гонарам прадстаўляюць свой рэгіён на свяце.

Магілёўская вобласць

Саломапляценне, ганчарства, кавальства і валенне – майстры з Магілёўскай вобласці таксама шырока прадстаўляюць сваю народную спадчыну на пляцоўцы. Асаблівую ўвагу прыцягвае куток па валенні з воўны. Сваю калекцыю вырабаў прадстаўляе народны майстар Беларусі Таццяна Чараповіч, якая займаецца валеннем з самага дзяцінства. У калекцыі майстра больш за некалькі соцен вырабаў. Гэта розныя валёнкі, шапкі, рукавіцы, тапкі. Так, на выраб адной пары валёнкаў майстару патрэбны два-тры дні.

photo_2024-06-08_13-00-36.jpg

 – Працэс вырабу новай рэчы даволі складаны. Ён патрабуе цярпення і ўвагі, але з гадамі рукі ўжо добра навучыліся і ведаюць, што робяць. Напачатку трэба падрыхтаваць воўну, далей яе трэба заматаць у мокрае палатно і раскачаць. Качаць трэба да той пары, пакуль не атрымаем такую добрую нарыхтоўку. Пасля яшчэ некалькі этапаў, і толькі пасля пераходзім да сушкі. Звычайна валёнкі сушаць у печы, і гэта займае каля пяці гадзін, – расказала Таццяна Чараповіч.

photo_2024-06-08_15-08-24.jpgphoto_2024-06-08_13-00-31.jpg

Майстар падкрэсліла, што нягледзячы на сучасныя тэхналогіі, гэтае рамяство не змянілася з даўніны, а таму беларускія валёнкі 17 стагоддзя амаль нічым не адрозніваюцца ад сучасных вырабаў.

Мінская вобласць

Міншчыну на тэматычнай пляцоўцы прадстаўляюць майстры з розных куточкаў вобласці. Так, з Маладзечанскага раёна на свята прыехалі майстры па саломапляценні і дрэваапрацоўцы, а з Любанскага раёна завіталі майстры па лозапляценні і ткацтве. Народны майстар Беларусі ВасілійЯскевіч з радасцю дэманструе ўдзельнікам святочных мерапрыемстваў пляценне натуральных лапцей з лыка лазы і ліпы. Майстар адзначае, што менавіта ў такіх лапцях некалі хадзілі нашы продкі.

photo_2024-06-08_13-00-41.jpgphoto_2024-06-08_13-00-40.jpg

– Гэта не проста лапці, гэта мае лапаточкі, – з усмешкай адзначыў Васілій Яскевіч. – У нас ёсць аб’яднанне, якое наведваюць дзеці, а мы вучым іх гэтай традыцыі. Нарыклад, каб сплесці адну пару лапаточкаў, трэба патраціць каля двух гадзін. А раней, калі маладымі былі нашы бабулі і дзядулі, лапці выконвалі вельмі важную функцыю ў сям’і. Так, малады хлопец сам плёў лапці і ішоў у госці да каханай. Затым кідаў іх у яе хату і прыгаворваў: шурум-бурум – лапці ў хату! А дзяўчына ўважліва глядзела на гэты абутак, на пляценне і якасць вырабу, і калі яны сапраўды былі хораша сплецены, значыць, і гаспадар з яго будзе добры. Тады маладыя жаніліся. Калі не, то лапці ляцелі назад у жаніха!

photo_2024-06-07_19-07-55.jpg
photo_2024-06-08_13-00-37.jpg
photo_2024-06-08_13-00-39.jpg
photo_2024-06-08_13-00-38.jpg
photo_2024-06-07_13-19-03.jpg
photo_2024-06-08_13-00-37 (2).jpg
photo_2024-06-07_19-07-45 (2).jpg
photo_2024-06-07_19-07-49.jpg

Мілана ДУДКО

Фото:Сняжаны Дашкевіч

https://grodnonews.by/