Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Аляксандр Румак: "Фестываль паказвае, што шматнацыянальны беларускі народ жыве адной сям'ёй"
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Аляксандр Румак:
— У нашай сінявокай Беларусі больш за 150 нацыянальнасцей — гэта людзі, продкі якіх шмат вякоў жывуць на гэтай зямлі, і людзі, якія прыехалі сюды з розных прычын і знайшлі для сябе тут другую радзіму.
Сённяшнее свята, якое прымае старажытны Гродна, паказвае, што шматнацыянальны беларускі народ жыве адной сям'ёй. Мы бачым, як разам стаяць і азербайджанцы, і армяне, і палестынцы, і яўрэі. У нас няма спрэчак, толькі згода. Наш Прэзідент неаднойчы казаў, што гэта адзін з самых вялікіх здабыткаў незалежнай Беларусі, таму давайце шанаваць тое, што ўмацоўвае нашу дзяржаву, умацоўвае нашае грамадства.
Фото:СБ
https://grodnonews.by/