Супрацоўнікі Воранаўскага райвыканкама і сектара культуры напісалі дыктоўку ў Міжнародны дзень роднай мовы

21 февраля 24 613
Супрацоўнікі Воранаўскага райвыканкама і сектара культуры напісалі дыктоўку ў Міжнародны дзень роднай мовы

1C9A4569.JPG
     Традыцыйна 21 лютага на Гродзеншчыне праходзіць абласная дыктоўка, да якой далучаюцца ўсе жадаючыя. Сёлета, у 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, тэксты былі прысвечаны менавіта гэтай тэматыцы. Былі ўзгаданы трагічны лёс Хатыні і іншых вёсак, сцёртых з зямлі, подзвіг партызан, падпольшыкаў і салдат Чырвонай Арміі, унёсак беларускага народа ў Вялікую Перамогу.

1C9A4573.JPG

1C9A4567.JPG

1C9A4579.JPG

У райвыканкаме атмасфера была асаблівай, прымаючыя ўдзел у гэтым іспыце крыху хваляваліся. Адчувалася, быццам бы ўсе трапілі за школьную парту, бо дыктоўку па ўсіх правілах чытала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, настаўніца беларускай мовы і літаратуры па адукацыі Людміла Запаснік.

1C9A4583.JPG

— Агульная беларускамоўная дыктоўка аб’ядноўвае беларусаў, якія шануюць сваю мову і неабыякавы да яе лёсу. Лічу, што падтрымліваюць гэтую традыцыю сапраўдныя патрыёты сваёй  краіны, для якіх важныя самастойнасць і росквіт роднай зямлі, — падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Карповіч. — Узгадваюцца словы Францішка Багушэвіча, які ў свой час жыў і тварыў у Доцішках: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі…” Сапраўды, беларусы як народ павінны мець сваю адметнасць. Павінны моцна трымацца сваіх каранёў, зберагаць і перадаваць нашчадкам багатую культуру, традыцыі, звычаі і, канешне ж, нашую мілагучную мову.

1C9A4552.JPG

Увесь дзень 21 лютага размаўляць выключна па-беларуску, такі зарок далі сабе работнікі раённай бібліятэкі. З іншымі прадстаўнікамі сектара культуры райвыканкама яны таксама напісалі дыктоўку. У першу чаргу, лічаць яны, гэта цудоўная магчымасць узнавіць веды правіл напісання, палепшыць узровень валодання роднай мовай, каб і надалей карыстацца ёй. Тым больш што работнікі культуры павінны быць непасродкавымі яе носьбітамі, трансляваць падчас свят, асабліва дзе прадстаўлены абрадавыя традыцыі нашай зямлі.

1C9A4565.JPG

1C9A4563.JPG

1C9A4580.JPG

1C9A4557.JPG

1C9A4559.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.