Стартуе абласны чэлендж «Мова краіны маёй», прымеркаваны да Дня роднай мовы
28 лютага лепшыя работы можна будзе ўбачыць на сайце «Гродзенскай праўды».
Гродзенскі дзяржаўны абласны палац творчасці дзяцей і моладзі і рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда» аб'яўляюць аб старце абласнога чэленджа, прымеркаванага да Дня роднай мовы.
Удзельнікам неабходна запісаць тэматычны відэаролік на беларускай мове аб культурных, архітэктурных, гістарычных, спартыўных аб'ектах або сучасных і гістарычных выбітных асобах Гродзенскай вобласці, якія цікавыя моладзі. Зняўшы відэаролік, карыстальнік перадае эстафету 3 сябрам і прапануе працягнуць чэлендж.
Да ўдзелу ў чэленджы «Мова краіны маёй» запрашаюцца дэпутаты Моладзевага парламента, якія працуюць у рамках платформы «Горад дружалюбны дзецям і падлеткам»; члены дзіцячых і моладзевых грамадскіх арганізацый; валанцёры; навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 11 да 17 гадоў.
Да 26 лютага відэаролікі неабходна адправіць у раённыя цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзе раённае журы вызначыць двух пераможцаў (па адным у кожнай узроставай катэгорыі), а ўжо 28 лютага 6 лепшых работ можна будзе ўбачыць на сайце https://grodnonews.by/.
Здымайце і выкладвайце свае работы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #Мовакраінымаей, адзначаючы акаўнт @dvorets_tvorchestva_grodno!
Падрабязныя ўмовы для ўдзелу ў конкурсе на сайце https://dtdm-grodno-guo.by/.
Алексей Вадейко
Фото:БЕЛТА