Ой, блiны, блiны, блiночкi... Старт колу брэндавых святаў на Воранаўшчыне дадзены ў Пераганцах
Жытнія, пшанічныя, грачаныя, бульбяныя, аўсяныя, гарохавыя — беларускiя бліны радуюць мноствам смакаў. На Воранаўшчыне нават ёсць блiнная сталiца — штогод аграгарадок Пераганцы запрашае на свята духмяных блiноў.
Мерапрыемства шчырымi словамi вiншавання адкрыў намеснiк старшынi Воранаўскага райвыканкама Андрэй Карповiч. Да яго далучыўся выконваючы абавязкi старшынi сельвыканкама Казiмiр Багдзюн. У звароце да аднавяскоўцаў мясцовы старажыл Пётр Iгнацьевiч Цiхановiч выказаў думку, што i ў адзiны день галасавання патрэбна таксама дружна прыйсцi на выбары. Бо разам добра працаваць, адпачываць i вырашаць важныя пытаннi.
Гучнай песняй i дэгустацыяй смакаты прадоўжылася свята. З полымя з жару, з самымі рознымі начыннямі, бліны так і прасiлiся ў рот. Святочны стол быў застаўлены разнастайнымі стравамі. Бліны з грыбамі, мясам, тварагом, варэннем… Торт з бліноў, каўбаса ды шкваркі з блінамі, духмяная юшка — усяго і не пералічыць... Гледзячы на ўсё гэтае багацце, якое прыгатавалi мясцовыя жанчынкi i гаспадынькі з суседнiх аграгарадкоў, апетыт толькi рос.
Добра падмацаваўшыся, можна і пагуляць — жадаючых паўдзельнiчаць у конкурсах было нямала.