Школьнікі Воранаўшчыны сталі пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу “Радзімы спадчына — мой гонар”

13 ноября 23 448
Школьнікі Воранаўшчыны сталі пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу “Радзімы спадчына — мой гонар”

изображение_viber_2023-11-13_15-20-57-113.jpg

  Арганізатары конкурсу ставілі мэтай стымуляванне творчай і грамадскай актыўнасці навучэнцаў, папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю і захаванне пераемнасці пакаленняў. Дзецям і моладзі ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі было прапанавана прыняць удзел у дзвюх намінацыях: “Скарбніца традыцый маіх дзядоў” і “Жывая крыніца талентаў роднага краю”. На абласны этап было даслана 10 відэа і 15 пісьмовых даследчых работ.

Сярод пераможцаў у першай намінацыі — вучні Воранаўскага раёна. Дыплом 2-й ступені — у Марыі Вярцінскай і Дар’і Венцкевіч з Забалацкай сярэдняй школы імя Я.Н. Карпянкова (на здымку). Пад кіраўніцтвам педагога Ф.С. Войшніс яны даследавалі забалацкія строі канца XIX- сярэдзіны XX стагоддзяў.

Дыплом 3-й ступені — у Ірыны Казлоўскай з Нацкай сярэдняй школы. Над конкурснай работай “Спадчына нацкай зямлі” яна працавала разам з настаўніцамі І.Э. Урублеўскай і Г.Ч. Язукевіч. Такі ж вынік і ў Юліі Матоніс і яе кіраўніка Г.А. Вільчэўскай з Клайшанскай БШ. Тэма іх даследавання “Пірог — сімвал дабрабыту і гасціннасці”.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота з архіва Забалацкай школы.