Тадэвуш Мушынскі, дырэктар КСУП "Гіркі": «Будзем з хлебам — будзем жыць!»

Дожинки 23 сентября 23 688
Тадэвуш Мушынскі, дырэктар КСУП "Гіркі": «Будзем з хлебам — будзем жыць!»

изображение_viber_2023-09-23_11-12-31-168.jpg
  - Сёлета сустракаю 37-ыя "Дажынкі". Мне пашчасціла пабываць на рэспубліканскім свяце хлебаробаў, неаднаразова запрашалі і на абласны фэст. Прыемна, што ў гэтым годзе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя высока ацаніла культуру земляробства ў нашай гаспадарцы. Выдзеліла грашовыя сродкі на набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі. Яна на самай справе ў нас высокая. Гэта вынік не аднаго года працы, мы на працягу дзесяцігоддзяў укладвалі і сілы, і сродкі. Несумненна, гэта і плён працы ўсіх нашых земляробаў.

"Дажынкі" мы сустракаем з добрым настроем. Сабралі неблагі ўраджай. Намалацілі больш за 12 300 тон зерневых культур пры ўраджайнасці 50,5 цэнтнера з гектара. Сельскагаспадарчы год працягваецца, зараз убіраем кукурузу. Плануем атрымаць каля 4 000 тон. Кукурузу на зерне адразу плюшчым. Так што мы і з зернем, і з кормам. Значыць, будзем добра жыць.

Мы і надалей будзем працаваць на харчовую бяспеку нашай краіны, трымаць курс на тэхналогіі, не спыняцца ў развіцці, будаваць сучасныя жывёлаводчыя аб'екты. Дарэчы, адзін з іх - МТК "Салтанішкі" - плануем здаць у гэтым годзе. Але хацелася б, каб цана на закуп малака не падала, а расла. Бо рэалізацыя малака - падмурак эканомікі прадпрыемства.

На "Дажынкі" прыехалі з пазітыўным настроем. Чакаем цудоўнага канцэрта і адпачынка для душы.