Са сваім караваем і дажыначным снапом — у Зэльву

Дожинки 23 сентября 23 752
Са сваім караваем і дажыначным снапом — у Зэльву

изображение_viber_2023-09-23_10-16-35-059.jpg
  Духмяныя, з любоўю выпечаныя з сёлетняга ўраджаю караваі і важкія, змайстраваныя са збажыны роднай зямлі снапы несумненна сталі ўпрыгожваннем фэсту працаўнікоў вёскі. На славу пастараліся і хлебапёкі з работнікамі культуры і аграрыямі, годныя вырабы прадставілі на свяце. Несумненна, цеплыню сваіх сэрцаў уклалі ў каравай работнікі пякарні Воранаўскага філіяла аблспажыўтаварыства . Вось і атрымаўся ён у іх на заглядзенне! Ні больш ні менш, а пятнаццаць кілаграмаў вагі і амаль метр у вышыню. Чатыры яго паверхі ўпрыгожылі кветкамі і каласкамі з цеста.

‌Годна выглядае і воранаўскі дажыначны сноп-млын. Ён "вырас" да двух метраў, а ў яго "сэрцы" замацаваны герб Воранава. Старанна сплялі яго з каласоў жыта, пшаніцы ды аўса з ніў нашай малой радзімы творчыя працаўніцы аддзела рамёстваў з працалюбівымі хлебаробамі гаспадаркі "Эліт-Агра Больцінікі". Па ім "рассыпалі" далікатныя саламяныя кветкі як сімвал ураджаю і ўрадлівасці.

изображение_viber_2023-09-23_10-15-28-623.jpg

изображение_viber_2023-09-23_10-15-36-374.jpg

изображение_viber_2023-09-23_10-16-34-080.jpg

изображение_viber_2023-09-23_10-16-34-303.jpg

изображение_viber_2023-09-23_10-16-34-494.jpg

изображение_viber_2023-09-23_10-16-34-676.jpg