Смаргоншчына запрашае ўсіх ахвочых 19 жніўня на фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва»
На кірмашы можна будзе не толькі набыць цудоўныя вырабы керамістаў ды іншых рамеснікаў, але і зрабіць нешта сваімі рукамі падчас майстар-класаў, распавялі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.
У межах фестываля наведнікі могуць узяць удзел у сярэднявечных забавах, у панараме падзей Першае сусветнае вайны, у конным рыцарскім турніры, у экскурсіях краязнаўчага музея Крэўскае сярэдняе школы. Апрача гэтага, удзень можна будзе паслухаць песні розных ансамляў: «Вечарынка», «Хутарок», «Жытніца», «Бліскавіца», а ў вечары адбудзецца канцэрт «PerfomanceShowStudio», дыскатэка ды фаер-шоу ўнутры замка.
https://grodnonews.by/