Святочнае шэсце ў Дзень Незалежнасці прайшло ў Воранаве

Святочнае шэсце ў Дзень Незалежнасці прайшло ў Воранаве
DJI_0003.JPG

Дзяржаўныя сцягі, паветраныя шары, стужкі з яблыневым цветам на адзенні, усмешкі на тварах дарослых і дзяцей… Вялізная колькасць варанаўчан выйшла на вуліцы райцэнтра, каб разам адзначыць галоўнае нацыянальнае свята — Дзень Рэспублікі.


DJI_0004.JPG
DJI_0007.JPG
DJI_0008.JPG

Музычныя кампазіцыі пра любімую і непаўторную краіну, здавалася, запоўнілі ўвесь пасёлак. Ад таго на душы станавілася яшчэ радасней і святлей.

Уперадзе галоўнай святочнай калоны — воіны-пагранічнікі. Яны з пашанай неслі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь немалога памеру — 6х12 метраў. Следам крочылі прадстаўнікі мясцовай улады, моладзь, школьнікі, працоўныя калектывы, грамадскасць. Яны ад шчырага сэрца віталі землякоў, якія чакалі іх на сваіх пунктах.

З сямі вуліц Воранава да галоўнай калоны па чарзе далучаліся святкуючыя. У рэшце рэшт яны зліліся, сталі адной беларускай сям’ёй, аб’яднанай любоўю да маці-Радзімы. Разам рушылі да галоўнай сцэны, што размясцілася на гарадскім стадыёне, дзе і распачалося галоўнае дзейства свята.

DJI_0010.JPG
1C9A6066.JPG
1C9A6067.JPG
1C9A6072.JPG
DJI_0012.JPG
DJI_0015.JPG
DJI_0020.JPG
1C9A6073.JPG
1C9A6081.JPG
1C9A6094.JPG
1C9A6097.JPG
1C9A6102.JPG
1C9A6106.JPG
1C9A6108.JPG
1C9A6115.JPG
1C9A6121.JPG
1C9A6126.JPG

1C9A6129.JPG
1C9A6141.JPG
1C9A6142.JPG
1C9A6148.JPG
1C9A6174.JPG
1C9A6180.JPG
1C9A6192.JPG
DJI_0025.JPG
DJI_0045.JPG